Таўрт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўрт

Таўрт — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня-заступніца нараджэння, цяжарных жанчын і нованароджаных. Таўрт уяўлялася ў выглядзе самкі бегемота або кракадзіла з ільвінымі нагамі. Першапачаткова выконвала ролю багіні ўрадлівасці. Акрамя таго, Таўрт заступалася нябожчыкам у Дуаце (замагільным свеце), адганяла злых духаў ад жытла, таму яе выявы часта сустракаюцца на амулетах і разнастайных прадметах хатняга ўжытку. Часам пра яе згадваюць як пра жонку бога Сета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]