Аляксандр Браніслававіч Скібнеўскі
Аляксандр Браніслававіч Скібнеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 красавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1978 (75 гадоў) ці 21 красавіка 1978 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, педагог, рэжысёр |
Тэатр |
|
Узнагароды |
Аляксандр Браніслававіч Скібне́ўскі[1] (8 красавіка 1903 — 21 красавіка 1978) — тэатральны рэжысёр, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1952)[1][2], Заслужаны дзеяч мастацтваў Удмурцкай АССР[2] (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў Другім Ляфортаўскім гарадскім вучылішчы, дзе прымаў удзел у школьных спектаклях[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у харчовым камітэце, на заводзе «Серп і молат» і адначасова быў рэжысёрам аматарскага драматычнага гуртка[2]. У 1926 годзе скончыў Дзяржаўныя эксперыментальныя тэатральныя майстэрні у Маскве (клас А. Таірава[2]). У 1926—1928 гадах мастацкі кіраўнік «Рабочага тэатра» ў Чыце, у 1929—1930 гадах — Туркменскага нацыянальнага тэатра ў Ашхабадзе. У 1931—1933 гадах — мастацкі кіраўнік Польскага тэатра ў Кіеве, У 1940—1946 гадах — рэжысёр Удмурцкага рускага тэатра ў Іжэўску, у 1946—1947 гадах — галоўны рэжысёр Кіраўскага драматычнага тэатра, у 1947—1949 гадах — галоўны рэжысёр Ульянаўскага драматычнага тэатра, у 1949—1958 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, 1958—1963 гадах — галоўны рэжысёр Харкаўскага рускага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Адначасова з 1958 года выкладаў у Харкаўскім інстытуце мастацтваў і загадваў кафедрай рэжысуры ў Харкаўскім дзяржаўным інстытуце культуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод пастановак Аляксандра Скібнеўскага на беларускай сцэне: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1951), «Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка (1953), «На крутым павароце» К. Губарэвіча (1956), «Людзі і д’яблы» К. Крапівы (1958), «Вяселле Качынскага» А. Сухаво-Кабыліна (1949), «Жывы труп» Л. Талстога, «Тры сястры» А. Чэхава, «На дне» М. Горкага (усе 1951), «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1952), «Ноч памылак» О. Голдсміта (1954), «Машэка» В. Вольскага (1954), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1956) і інш.
З’яўляецца аўтарам тэатразнаўчых артыкулаў, а таксама метадычных дапаможнікаў («Пастановачны план спектакля», «Методыка выкладання рэжысуры» і інш.), манаграфіі аб творчасці беларускага акцёра А. К. Ільінскага («Народны артыст СССР А. К. Ільінскі», 1954).
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д Скібнеўскі Аляксандр Браніслававіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скібне́ўскі Аляксандр Браніслававіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 664. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Театральная энциклопедия. Том 4 / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. — 1152 стб. с илл., 76 л. илл. (руск.)
- Майстри украiнськоi радянськоi сцени. — Киiв, 1962. — С. 309. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя тэатра // Сайт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў Харкаве
- Пахаваныя ў Харкаве
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Выкладчыкі ВНУ Харкава