Аляксандр Сцяпанавіч Вечар
Аляксандр Сцяпанавіч Вечар | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (25) сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1985[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, паэт |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і.Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[4]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[2].
Быў адным з кіраўнікоў Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка (частка «Маладняка»), у 1928—1930 узначальваў Менскую філію БелАПП[4].
У 1930—1931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[2]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б[4]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 1932—1933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[4].
У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[4].
З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[2]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[2], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[4].
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[4].
Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш апублікаваў у 1926 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». Вершы А. Вечара змяшчаліся на старонках часопіса «Полымя», у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых друкаваных выданнях (1926—1931). Першую кніжку вершаў «Кола дзён» апублікаваў у 1930[4][6] годзе. У перыяд з 1931 па 1961 гады літаратурнай дзейнасцю не займаўся. Аднавіў друкаванне літаратурных твораў у 1961 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Зварот да слова» (1977)[6].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[3].
Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі , навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[2].
У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[2].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[3].
- Сидры и яблочные игристые вина (химия и технология). М., 1976 (совм. с Л. А. Юрченко)
- Прамысловая сушка бульбы. Мн.: Белдзяржвыд, 1932 (у сааўт.).
- Пластиды растений, их свойства, состав и строение. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
- Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн.: Навука і тэхніка, 1984 (разам с М. М. Ганчарыкам).
- Основы физической биохимии растений. Мн.: Наука и техника, 1984.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[3].
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ а б в г д е ё Вечер Александр Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
- ↑ а б в г Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ Судьба в нескольких фотоснимках (руск.)
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 133. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 259. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 160. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 11. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Гарэцкі М. 'Маладняк' за пяць гадоў. — Мн., 1928.
- Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
- Шушкевіч С. Шчодрасць душы // ЛіМ. 1980, 21 сак.
- Весці АН БССР. Серыя біялагічных навук. 2015. № 2.
- Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР А. С. Вечера. Мн.: Наука и техника, 1985.
- Академик А. С. Вечер: воспоминания современников. — Мн.: Право и экономика, 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Сцяпанавіч Вечар у Вікікрыніцах | |
Аляксандр Сцяпанавіч Вечар на Вікісховішчы |
- Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (руск.)
- Аляксандр Сцяпанавіч Вечар у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 4 красавіка
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Біёлагі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Аршанскі Маладняк