Перайсці да зместу

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Рыгоравіч Папугаеў
Дата нараджэння 15 студзеня 1924(1924-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1943(1943-10-02) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя(1941—1943)
стралковыя войскі (1943)
Гады службы 19411943
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў (19241943) — савецкі вайсковец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна). Гвардыі малодшы сяржант.

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў нарадзіўся 15 студзеня 1924 года ў сяле Рассыпное цяпер Троіцкага раёна Луганскай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў 9 класаў школы. У кастрычніку 1941 года Лазова-Аляксандраўскім раённым ваенкаматам Варашылаўградскай вобласці А. Г. Папугаеў быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Скончыў школу малодшых камандзіраў, асвоіў воінскую спецыяльнасць мінамётчыка.

У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў з 16 студзеня 1942 года на Заходнім фронце на пасадзе камандзіра разліку 82-міліметровага мінамёта 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 49-й арміі. Баявое хрышчэнне прыняў на рацэ Угрэ, удзельнічаў у баях за пасёлак Сабельнікава. З 20 студзеня 1942 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перакінутая пад Сухінічы, дзе вяла баі ў складзе 10-й і 16-й (з канца сакавіка 1942 года) армій Заходняга фронту. Да вясны 1943 года Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у наступальных і абарончых баях у Калужскай вобласці на жыздрынскім кірунку.

У канцы сакавіка 1943 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перададзена ў склад 61-й арміі толькі што сфармаванага Бранскага фронту і заняла абарону на поўдзень ад Бялева. З 12 ліпеня 1942 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі Курскай бітвы. Пры прарыве варожай абароны на болхаўскім напрамку ў раёне вёсак Пальчыкавая і Хамякова і ў наступных баях за вызваленне Арлоўскай вобласці ён дзейнічаў смела і рашуча. Ведучы ўраганны агонь з свайго мінамёта, ён спрыяў адбіцці некалькіх контратак праціўніка, знішчыўшы да 50 салдат і афіцэраў вермахта. У ходзе наступлення А. Р. Папугаяў знаходзіўся на адкрытай пазіцыі ў баявых парадках пяхоты пад бесперапынным агнём праціўніка, але ні разу не пакінуў свайго месца каля мінамёта.

15 жніўня 1943 года 61-я армія была выведзена ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і 7 верасня 1943 года была перададзена Цэнтральнаму фронту. За гэты час гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў, які стаў ужо адным з ветэранаў 32-га гвардзейскага стралковага палка, на камсамольскім сходзе быў абраны камсамольскім арганізатарам аднаго з стралковых батальёнаў. У ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі камсорг Папугаяў заўсёды знаходзіўся ў першых шэрагах надыходзячага батальёна, натхняючы яго байцоў асабістым прыкладам. Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у фарсіраванні Дзясны, вызваленні вёскі Любеч. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро.

У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў на падручнымм сродку адным з першых у падраздзяленні пераадолеў водны рубеж ля вёскі Глушэц Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пры захопе плацдарма гранатай падавіў нямецкі ДЗОТ. У жорсткай рукапашнай сутычцы, умела дзеючы штыком і прыкладам, знішчыў звыш 35 варожых салдат і афіцэраў. У далейшым удзельнічаў у адбіцці шматлікіх контратак праціўніка на захопленым плацдарме.

2 кастрычніка 1943 года, выконваючы заданне камандавання па выведцы пярэдняга краю нямецкай абароны і выяўленні варожых агнявых кропак, гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года пасмяротна[1]. Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле на правым беразе Дняпра ў палутара кіламетрах ад вёскі Уласенкі.

У 1949 годзе яго астанкі былі перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Малажын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

  • Бюст Героя Савецкага Саюза А. Г. Папугаева ўсталяваны ў вёсцы Рассыпное Луганскай вобласці Украіны.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • С. П. Булкин. Герои Отечества. 2-е изд., испр. и доп. — Донцк: Донбасс, 1977. — С. 376. — 277-278 с.
  • Подвиги, ставшие легендой: очерки о Героях Советского Союза — уроженцах Воршиловградской обалсти / сост. С. П. Булкин. — Донецк: Донбасс, 1985. — С. 373-376. — 502 с.
Представление к званию Героя Советского Союза. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Указ Президиума Верховного Совет СССР о присвоении звания Героя Советского Союза. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Список представленных к званию Героя Советского Союза по 61-й армии. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Медаль «За отвагу» (наградной лист и приказ о награждении). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
ЦАМО, ф. 58, оп. 18001, д. 933. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Информация из списка захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Учётная карточка захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.
Схма захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 чэрвеня 2018.