Асаму Сімамура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асаму Сімамура
яп.: 下村脩
Дата нараджэння 27 жніўня 1928(1928-08-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2018(2018-10-19)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Tsutomu Shimomura[d]
Род дзейнасці хімік, біяхімік, прафесар, хімік-арганік, марскі біёлаг
Навуковая сфера біяхімія, біялогія, арганічная хімія і біялогія акіяна
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асаму Сімамура (下村 脩; 27 жніўня 192819 кастрычніка 2018) — японскі і амерыканскі хімік і біёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008)[5].

Нарадзіўся ў горадзе Фукутыяма, прэфектура Кіёта, у 1928 годзе. Вырас у Маньчжурыі і Осака, дзе яго бацька служыў у войску.

У 1958 годзе Асаму Сімамура атрымаў дыплом магістра, а праз два гады абараніў дысертацыю. З 1960 года жыў і працаваў у ЗША.

Асаму Сімамура вылучыў бялок з мядузы Aequorea Victoria, якую прыбівае прылівам да заходняга берага Паўночнай Амерыкі, і выявіў, што бялок зіхаціць зялёным святлом ва ўльтрафіялетавым спектры. Зіхоткі бялок, або зялёны флуарысцэнтны пратэін (GFP) у біяхіміі дазваляе сёння сачыць за разнастайнымі працэсамі ў клетках, якія іначай былі б нябачныя, такімі як паступовая атрафія нервовых клетак у хворых на Паркінсон, або развіццё ракавых працэсаў у мозгу.

Зноскі

  1. Osamu Shimomura // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Shimomura Osamu // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Osamu Shimomura // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. NNDB — 2002.
  5. nashaniva.by