Барбара Радзівіл (Завіша)
Барбара Завіша | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 3 снежня 1690 |
Смерць | 15 лютага 1770 (79 гадоў) |
Род | Завішы |
Бацька | Крыштаф Станіслаў Завіша |
Маці | Тэрэза з Тышкевічаў[d] |
Муж | Мікалай Фаўстын Радзівіл[1][2] |
Дзеці | Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][3][4], Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d], Марыя Гертруда з Радзівілаў[d], Ганна Аўгустына з Радзівілаў[d], Францішка з Радзівілаў[d], Удальрыка з Радзівілаў[d], Крыштаф Радзівіл[d], Фелікс Радзівіл[d], Караль Радзівіл[d] і Дамінік Радзівіл[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 снежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадская і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.
Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках[5].
У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 297. — 377 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацук А. Радзівіл Барбара // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 384. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.