Баснійска-герцагавінская пяхота
ням.: Bosnisch-herzegowinische Infanterie | |
---|---|
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Тып | Пяхота, палявыя егеры |
Колеры | |
Марш | «Ідуць боснікі» |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Баснійска-герцагавінская пяхота (ням.: Bosnisch-herzegowinische Infanterie) — складовая частка сухапутных войскаў аўстра-венгерскіх узброеных сіл у 1894—1918 гг. Нацыянальнае вайсковае фарміраванне з славянскага мусульманскага насельніцтва Босніі і Герцагавіны ў складзе Аўстра-Венгрыі ў 1894—1918 гг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1878 годзе Аўстра-Венгрыя заняла тэрыторыю Босніі і Герцагавіны разам з Навапазарскім санджаком, які ў той час уваходзіў у склад Асманскай імперыі. У тым жа годзе падчас Берлінскага кангрэса было прынята рашэнне перадаць гэтыя тэрыторыі пад кантроль Аўстра-Венгрыі, хаця яны заставаліся дэ-юрэ ў межах Асманскай імперыі. Гэта працягвалася да 1908 года, калі Боснія і Герцагавіна стала асобнай часткай Аўстра-Венгрыі. Працэс інтэграцыі ў склад імперыі Габсбургаў прадугледжваў таксама пераход баснійскіх ваеннаслужачых у аўстра-венгерскую армію. Кіраўніцтва дзяржавы прыняло рашэнне стварыць нацыянальныя войскі баснійскіх мусульман. Першапачаткова гэта былі роты, колькасць якіх пастаянна павялічвалася, што прывяло да іх рэарганізацыі ў батальёны (з 1885 года — 12 батальёнаў). Пазней, у 1894 годзе былі створаны чатыры пяхотныя палкі і адзін батальён палявых егераў (у 1903 годзе з аб’яднаных рот баснійскіх пяхотных палкоў). Каб падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць баснійскіх палкоў, была ўведзена ўласная нумарацыя (№ 1—4)[1]. Падчас Першай сусветнай вайны колькасць палкоў павялічвалася за кошт мусульманскага насельніцтва тэрыторый, занятых Аўстра-Венгрыяй (Албанія). Баснійска-герцагавінскія часці ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне. У 1918 годзе пасля распаду Аўстра-Венгрыі яны таксама спынілі сваё існаванне.
Палкавое свята палкоў было 7 кастрычніка 1908 года. (дзень анексіі тэрыторыі Аўстра-Венгрыяй)[2].
Палкавым маршам баснійскіх пехацінцаў быў твор Эдварда Вагнеса «Ідуць боснікі» (ням.: Die Bosaken Kommen).
Баявых сцягоў баснійскія часці не мелі[3].
1-ы і 3-і стралковыя палкі баснійцаў лічыліся элітарнымі, таму што батальёны іх пяхоты размяшчаліся ў сталіцах дзяржавы: Вене і Будапешце[2] адпаведна.
-
Баснійскі пехацінец, 1880-я.
-
Баснійскія салдаты і імам на фронце (1914—1918).
-
Эрцгерцаг Яўген разглядае пазіцыі баснійцаў (1914—1918).
-
Франц Конрад фон Гётцэндорф падчас агляду баснійскіх пехацінцаў у Паўднёвым Ціролі.
-
Магілы баснійскіх салдат, забітых у Першай сусветнай вайне. Інсбрук.
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1894 годзе пачалося фарміраванне баснійска-герцагавінскіх пяхотных палкоў з мусульманскага насельніцтва акупіраванай тэрыторыі. Палкі № 1—3 налічвалі чатыры батальёны ў сваім складзе, а 4—ы полк меў тры батальёны[3]. Афіцэрамі ў палках былі прадстаўнікі розных народаў Аўстра-Венгрыі. Каб накіраваць духоўныя патрэбы ў баснійскія часці, быў уведзены Інстытут палявых імамаў[4]. Па стане на ліпень 1914 года[5] арганізацыя баснійскай пяхоты была наступнай:
- 1-ы баснійска-герцагавінскі пяхотны полк (ням.: Bosnisch-hercegovinisches Infanterie Regiment Nr. 1)
Раён папаўнення — Сараева.
Год стварэння — 1.01.1894.
Дыслакацыя: Вена, Вінер-Нойштат[6]. - 2-гі баснійска-герцагавінскі пяхотны полк (ням.: Bosnisch-hercegovinisches Infanterie Regiment Nr. 2)
Раён папаўнення — Баня-Лука.
Год стварэння — 1.01.1894.
Месцазнаходжанне: Грац, Баня-Лука. - 3-ці баснійска-герцагавінскі пяхотны полк (ням.: Bosnisch-hercegovinisches Infanterie Regiment Nr. 3)
Раён папаўнення — Тузла.
Год стварэння — 1.01.1894.
Месцазнаходжанне: Будапешт, Тузла. - 4-ы баснійска-герцагавінскі пяхотны полк (ням.: Bosnisch-hercegovinisches Infanterie Regiment Nr. 4)
Раён папаўнення — Мостар.
Год стварэння — 1.01.1894.
Месцазнаходжанне: Трыест, Мостар. - Баснійска-герцагавінскі палявы егерскі батальён (ням.: Bosnisch-hercegovinisches Feldjägerbataillon)
Раён папаўнення — Сараева.
Год стварэння — 1.1.1903.
Месцазнаходжанне: Брук-ан-дэр-Ляйт.
Падчас Першай сусветнай вайны былі створаны яшчэ 4 палкі баснійскай пяхоты (№ 4—8).
Уніформа і абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Падраздзяленні баснійска-герцагавінскай пяхоты мелі ідэнтычную экіпіроўку і форму для пяхоты сумеснай аўстра-венгерскай арміі, з некаторымі адрозненнямі. Так, галаўным уборам воіна была феска. Для паўсядзённай формы аддзення — сіні, для параднай — чырвоны з чорным пэндзлем. Падчас Першай сусветнай вайны фескі пачалі вырабляць ахоўнага колеру, як і астатнюю форму. Нягледзячы на тое, што феска гэта традыцыйны мусульманскі галаўны ўбор, нават афіцэры, якія былі не мусульмане, насілі яго. Як і ў астатняй арміі, палкавыя знакі ў выглядзе дубовых і яловых галінак, а таксама памятныя значкі таксама маглі быць замацаваныя ў фесцы. Палкавы колер баснійскіх палкоў быў чырвоным, металічных элементаў — жоўты. На кнопках рымскімі лічбамі быў пазначаны нумар палка[2]. Нанесены колер баснійскага егерскага батальёна быў зялёным, як гэта было і ў астатніх палявых егераў.
-
Баснійскі пехацінец у параднай форме.
-
Баснійскі егер у параднай форме.
-
Баснійскі егер у паўсядзённай форме.
-
Кіцель дабраахвотніка першага году службы, яфрэйтара 1-га баснійскага пяхотнага палку.
Зноскі
- ↑ Адаменко Д., Ярош О. 2006, с. 25—26.
- ↑ а б в Адаменко Д., Ярош О. 2006, с. 33.
- ↑ а б Адаменко Д., Ярош О. 2006, с. 26.
- ↑ Jung P. Pavlovic D. The Austro-Hungarian Forces in World War I (II) 1914-18. — Man-at-Arms 392, Osprey publishing, 2003. — р. 43
- ↑ Lukas J. Fighting Troops of the Austro-Hungarian Army: 1868—1914. — NY, 1987. — р. 256.
- ↑ http://ah.milua.org/garrisons-of-the-austro-hungarian-armed-forces-in-the-early-xx-century-until-the-first-world-war Архівавана 23 снежня 2019.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адаменко Д., Ярош О. Императорский и королевский военный мундир: 1914 год. — К., 2006.