Перайсці да зместу

Белаграпрамбанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белаграпрамбанк
Тып ААТ[d]
Заснаванне 3 верасня 1991[1]
Краіна
Адрас
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 1,43 млрд Br (2021)[3]
Абавязацельствы 12 326 670 000 Br[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 465 млн Br (2021)[3]
Чысты прыбытак
  • 77 млн Br (2021)[3]
Актывы
  • 13,8 млрд Br (2021)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 5 129 чал. (2021)[4]
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[5][6] і Белдзяржстрах[5][6]
Даччыныя кампаніі Тураўскі малочны камбінат[d] і ААТ НКФА АРІП[7][8]
Сайт belapb.by (руск.)(англ.)
Галоўны будынак.
г. Мінск, праспект Жукава 3

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Акцыянерамі з'яўляюцца: Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (85,3%), БРУСП «Белдзяржстрах» (8%). Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Белаграпрамбанк зарэгістраваны ў якасці аднаго з першых беларускіх акцыянерных банкаў у 1991 годзе.

З 1993 г. у Белаграпрамбанку дзейнічае служба інкасацыі

З 1995 года - прафудзельнік рынку каштоўных папер.

У 2000 годзе быў перайменаваны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк».

З 2008 года з'яўляецца найбуйнейшым крэдыторам эканомікі.

У жніўні 2010 года Белаграпрамбанк першым з беларускіх банкаў ўкараніў сістэму кіравання якасцю абслугоўвання фізічных асоб, правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001.

Белаграпрамбанк — адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў краіны. Мае статус агента Урада па абслугоўванню дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу (у адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008).

Значная роля на айчынным рынку адводзіцца Белаграпрамбанку ў частцы міжнароднага гандлёвага фінансавання, замежнага запазычвання, у тым ліку, з выкарыстаннем сіндыкаваных крэдытаў.

Банк актыўна развівае карткавыя тэхналогіі праз эмісію картак нацыянальнай сістэмы БелКарт і міжнародных — Visa, MasterCard.

Кліентамі банка сёння з’яўляюцца шматлікія вядучыя прадпрыемствы з розных галін прамысловасці, рознічныя прадукты банка запатрабаваны ў больш чым мільёна жыхароў краіны, наладжана канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з найбуйнейшымі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi з многіх краін свету.

Паслугамі ААТ «Белаграпрамбанк» можна скарыстацца ў Мінску, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны ў кожным з падраздзяленняў:

  • аперацыйнае кіраванне цэнтральнага апарата
  • 1 рэгіянальная дырэкцыя
  • 6 філіялаў — абласных упраўленняў
  • 253 разлікова-касавых цэнтраў
  • 45 пунктаў абмену валют

ААТ «Белаграпрамбанк» з’яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.


У рэйтынгу 1000 лепшых банкаў свету (Top 1000 World Banks) па версіі аўтарытэтнага міжнароднага выдання The Banker ААТ «Белаграпрамбанк» па выніках 2014 года Банк заняў 573 месца. Акрамя таго, Банк пацвердзіў 18 пазіцыю ў спісе 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Top 25: Central and Eastern Europe)[9].

24 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[10][11]. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[10][11].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[12].

Таксама банк трапіў у санкцыйныя спісы Швейцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) і Канады (2023 год)[13].

Зноскі

  1. https://www.nbrb.by/system/banks/list
  2. https://www.belapb.by/rus/about/
  3. а б в г д https://www.belapb.by/rus/about/pokazateli-deyatelnosti-i-finansovaya-otchetnost/finansovaya-otchetnost-po-mezhdunarodnym-standartam/godovaya-konsolidirovannaya-finansovaya-otchetnost-po-msfo/
  4. https://www.belapb.by/about/raskrytie-informacii-na-rynke-cennyh-bumag/godovye-otchety-banka/
  5. а б https://www.belapb.by/rus/about/information/structure_propert/
  6. а б https://www.belapb.by/cms/images/%20МСФО%202021.PDF
  7. https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  8. https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  9. Информация о банке Белагропромбанк ОАО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2021. Праверана 19 жніўня 2017.
  10. а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  11. а б Kubiak, Mateusz. EU Sectoral Sanctions Put a Heavy Burden on Lukashenka’s Regime (англ.). Eurasia Daily Monitor  (англ.) (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  12. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  13. Відкрите акціонерне товариство "Бєлогропромбанк"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.