Бертальд Брэхт
Бертальд Брэхт | |
---|---|
ням.: Bertolt Brecht | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht |
Псеўданімы | Bertolt Brecht і Berthold Larsen[1] |
Дата нараджэння | 10 лютага 1898[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1956[5][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыяна Цоф[d] і Хелена Вайгель[d] |
Дзеці | Стэфан Брэхт[d], Ханна Хіоб[d], Барбара Брэхт-Шаль[d], Michel Berlau[d] і Frank Banholzer[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт-песеннік, сцэнарыст, тэатральны рэжысёр, паэт, лібрэтыст, літаратурны крытык, пісьменнік, кінарэжысёр, рэжысёр |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́ртальд Брэхт (ням.: Berthold Brecht [ˈbɛɐ̯tɔlt ˈbʁɛçt]; народжаны Ойген Бе́ртальд Фры́дрых Брэхт, ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht; 10 лютага 1898, Аўгсбург, Баварыя, Германія — 14 жніўня 1956, Усходні Берлін, ГДР) — лічыцца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагоддзя. Брэхту прыпісваецца заснаванне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).
Брэхт жадаў стварыць тэатр, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчування. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзій) гульню акцёраў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцця (Брэхт называў гэта «эфектам аддаленасці». Акцёры мелі б аналізаваць і сінтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам свядома дзейнічаць дакладна так, як дзейнічаў пэўны персанаж.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1917—20 гадах слухаў лекцыі па медыцыне, філасофіі, тэатразнаўстве ў Мюнхенскім універсітэце.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1914 годзн антываеннымі вершамі. У 1933—47 у эміграцыі. Заснавальнік і кіраўнік тэатра «Берлінер ансамбль» (1949—51).
У процівагу драматычнаму (арыстоцелеўскаму) стварыў т. зв. «эпічны тэатр» (неарыстоцелеўскі), асноўныя прынцыпы якога — зварот да розуму і аналітычных здольнасцей (а не эмоцый), супрацьпастаўленне гледачоў падзеям на сцэне (а не суперажыванне). Галоўная роля адводзілася «эфекту адчужэння», які дазваляў паказаць вядомае з нечаканага боку і дасягаўся праз мноства прыёмаў: выкарыстанне класічных сюжэтаў, адмаўленне ад падкрэсленай псіхалагізацыі і індывідуалізацыі, часта адсутнасць гістарычнага касцюма, непасрэдная апеляцыя да публікі, пантаміма, зонгі, спрошчаны рэквізіт, уключэнне ў спектаклі кінакадраў і г.д.
З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назву «эпічны тэатр», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаннем і навучаннем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфект аддаленасці».
Аўтар п’ес «Што той салдат, што гэты» (1927), «Трохграшовая опера» (1928), «Маці» (1933), «Жыццё Галілея» (1938—39), «Матухна Кураж і яе дзеці» (1941), «Добры чалавек з Сезуана» (1938—40), раманаў «Трохграшовы раман» (1934), «Справы пана Юлія Цэзара» (не скончаны, 1949), апавяданняў, вершаў, песень (зборнікі «Хатнія казанні Бертальда Брэхта», 1927; «Свэндбаргскія вершы», 1939, і інш.), тэарэтычных прац («Малы арганон для тэатра», 1949, і інш.).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Яго творы на беларускую мову перакладалі Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Пятро Бітэль, Янка Брыль, Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Папковіч, Язэп Семяжон.
- Брэхт, Б. На шалях праўды: Выбр. лірыка / Прадм. і перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Мн., 1988. («Паэзія народаў свету»).
- Брэхт, Б. Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць: трагіфарс / Перакл. з ням. В. Сёмухі, прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн., 2019. («Драматургі свету»).
- Брэхт, Б. Выбраныя вершы / перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Мн., 2023. («Паэты планеты»).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Bertolt Brecht // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bertolt Brecht // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Брехт Бертольт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Брехт Бертольт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Brecht-Handbuch / пад рэд. J. Knopf — J.B. Metzler. — Т. 5. — С. 130.
- ↑ https://www.berlin.de/sehenswuerdigkeiten/3560069-3558930-dorotheenstaedtischer-friedhof.html Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ https://www.bmeia.gv.at/oesterreich-bibliotheken/kaffeehaus-feuilleton/detail/article/zum-50-todestag-von-bert-brecht/
- ↑ https://www.universitaetsarchiv.uni-muenchen.de/monatsstueck/2010/september_2010/index.html Праверана 25 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е. А. Лявонава. Брэхт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Бертальд Брэхт на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Аўгсбургу
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Лаўрэаты Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Германіі
- Драматургі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Нямецкамоўныя паэты
- Пісьменнікі ГДР