Перайсці да зместу

Бруна Максімавіч Пантэкорва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бруна Максімавіч Пантэкорва
італ.: Bruno Pontecorvo
Дата нараджэння 22 жніўня 1913(1913-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1993(1993-09-24)[2][3][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, навуковец
Навуковая сфера ядзерная фізіка[5], фізіка элементарных часціц, фізіка[5] і Навукова-даследчая работа[d][6]
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Энрыка Фермі і Фрэдэрык Жаліо-Кюры
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бру́на Максі́мавіч Пантэко́рва (22 жніўня 1913, Піза, Італія — 26 верасня 1993, Дубна, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперыментальных даследаванняў нейтрына. Акадэмік АН СССР (1964; член-карэспандэнт 1958).

Скончыў Рымскі ўніверсітэт (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э. Фермі. З 1936 года — у навукова-даследчых установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі.

З 1950 года — у Інстытуце ядзерных праблем АН СССР, з 1956 года — у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна).

Навуковы ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы высокіх энергій, фізіцы нейтрына і астрафізіцы.

Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага каратажу[ru] для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехімічнага метаду рэгістрацыі сонечных нейтрына[en] (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—1958). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі.

  • Нейтрино. М., 1966.

Зноскі

  1. Bruno Pontecorvo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Turchetti S. Bruno PONTECORVO // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bruno Pontecorvo // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Понтекорво Бруно Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Czech National Authority Database Праверана 5 жніўня 2023.