Бры Ларсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бры Ларсан
англ.: Brie Larson
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1989(1989-10-01)[1][2][…] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, спявачка, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар, рэжысёр
Кірунак поп-музыка
Узнагароды
IMDb ID 0488953
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыя́нна Дэсанье́ (англ.: Brianne Desaulniers), вядомая як Бры Ла́рсан (англ.: Brie Larson; нар. 1 кастрычніка 1989 года) — амерыканская актрыса і кінарэжысёрка. У падлеткавым узросце актрыса адзначалася ролямі другога плану ў камедыях, але з тых часоў яе творчасць пашырылася да галоўных роляў як у незалежных фільмах, гэтак і ў высокабюджэтных блокбастарах. На рахунку актрысы маюцца прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю, прэмія «Эмі» ў прайм-тайм і «Залаты глобус». Часопіс Time назваў яе адной з 100 самых уплывовых людзей у свеце на 2019 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брыянна нарадзілася ў Сакрамента, у штаце Каліфорнія. Навучанне атрымлівала дома. У шэсць гадоў яна стала наймаладзейшай студэнткай, прынятай на навучанне ў амерыканскі тэатр кансерваторыі. Неўзабаве яна пераехала ў Лос-Анджэлес і пачала сваю акцёрскую кар’еру ўжо ў 1998 годзе з камедыйнай замалёўкі ў перадачы «Вечаровае шоу з Джэем Лена». Яна з’яўлялася як заўсёдная актрыса ў сіткаме 2001 года «Як выхоўваць тату» і ненадоўга занялася музычнай кар’ерай, выпусціўшы альбом Finally Out of P.E. у 2005 годзе. Пасля Ларсан згуляла ролі другога плану ў камедыйных фільмах «Кугіканне савы» (2006), «Скот Пілігрым супраць свету» (2010) і «Джамп-стрыт, 21» (2012), а таксама з’явілася ў якасці з’едлівага падлетка ў тэлесерыяле «Такая розная Тара» (2009—2011). Ларсанавы прарыў адбыўся з галоўнай роляй у вядомай незалежнай драме «Кароткі тэрмін 12» (2013). Адначасова яна працягвала выконваць ролі другога плану ў экранізацыі рамана «Захапляльны час» (2013) і камедыі «Крушэнне цягніка» (2015). За ролю ахвяры выкрадання ў драме «Пакой» (2015) Ларсан атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Прыгодніцкі фільм 2017 года «Конг: Востраў чэрапа» стаў яе першым высокабюджэтным фільмам, пасля чаго яна знялася ў ролі Кэрал Дэнверс і Капітана Марвела ў супергеройскіх фільмах кінематаграфічнага сусвету Марвела, як «Капітан Марвел» (2019) і «Мсціўцы: Фінал» (2019).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Brie Larson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brie Larson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]