Перайсці да зместу

Бяроза павіслая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бяроза бародаўчатая)
Бяроза павіслая

Агульны выгляд дарослых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betula pendula Roth

Сінонімы
Betula verrucosa Ehrh.
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19495
NCBI  3505
EOL  1149364
GRIN  t:7127
IPNI  295174-1
TPL  kew-21582

Бяроза павіслая[3], або паніклая, або бародаўчатая[4], або гузаватая[5][6][7] (Betula pendula) — лістападнае дрэва, від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae)[8].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаная лесаўтваральная парода  (руск.), якая фармуе драбналістыя лясы па ўсіх кліматычных зонах, акрамя тундры; аднак бярозавыя лясы большай часткай не з’яўляюцца карэннымі, а ўзнікаюць на месцы зведзеных або згарэлых лясоў, у першую чаргу хвойных. Часцей звязана з беднымі, добра дрэнажаванымі глебамі. Паколькі бяроза святлалюбная расліна, яна лёгка выцясняецца больш даўгавечнымі і буйнымі дрэвамі; у многіх выпадках прысутнічае ў лясах толькі як прымешка, па больш светлых участках. У лесастэпавых і стэпавых раёнах фармуе карэнныя дрэвастоі.

Мае шырокі арэал e Еўрапейскай часткі Расіі (ад тундры да стэпаў), расце ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і Каўказе. Усходняя мяжа — возера Байкал.

За межамі Расіі распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе, за выключэннем Пірэнэйскага паўвострава, у Паўночнай Афрыцы, у Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі. З відаў бяроз мае найбольшы арэал. У горы гэтая бяроза падымаецца да вышыні 2100—2500 м над узроўнем мора. Інтрадукаваная  (руск.) паўсюль у зоне ўмеранага клімату.

На Беларусі бяроза павіслая з’яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Пры спрыяльных умовах дасягае 25-30 м у вышыню і да 80 см у дыяметры[8]. Каранёвая сістэма бярозы моцна развітая, але пранікае ў глебу неглыбока, таму дрэвы нярэдка падвяргаюцца ветравалу  (руск.). Кара ў маладых дрэў карычневая, а з 8-10 гадоў бялее. Маладыя асобіны можна зблытаць з відамі вольхі (Alnus). У дарослым стане добра адрозніваецца ад іншых дрэў па белай кары з чорным рысункам[8]. У больш старых дрэў кара ў ніжняй частцы ствала становіцца грыбокапатрэсканай, чорнай[8]. Ствол у ніжняй частцы рабрысты.

Драўніна жаўтлява-белая, шчыльная і цяжкая. Галіны голыя, пакрытыя шматлікімі густарассыпанымі смалістымі залозкамі-бародаўкамі (адсюль і адбылася назва бяроза бародаўчатая). Маладыя галіны павісаюць уніз, што надае кроне бярозы вельмі характэрнае аблічча (назва — бяроза павіслая). Крона галінастая, але не густая, галінаванне сімпадыяльнае.

Лісце ад рамбічна-яйкападобнага да трохкутна-яйкападобнага, 3,5-7 см даўжыні, 2-5 см шырыні, завостраныя на верхавіне з шырокаклінавым ці амаль усечаным аснаваннем, гладкае, у маладым узросце клейкае; краю падвойназубчастае. Хвосцікі голыя 0,8-3 см. Пупышкі сядзячыя.

Кветкі правільныя, дробныя, несамастойныя, раздзельнаполыя, сабраныя ў каташкавыя, павіслыя суквецці на канцах галінак. Цвіце да распускання лісця (па некаторых крыніцах — адначасова з распусканнем лісця) у красавіку-маі[8].

Мужчынскія кветкі на кароткіх кветаножках, размешчаны па 3 дыхазіяльна ў пазухах чырвона-бурых крыючых лусак і ўтвараюць на канцах падоўжаных парасткаў мінулага года па 2-4 павіслыя (5-6 см) мужчынскія каташкі. Калякветнік просты, адно-двухліставы, 2-4 тычынкі раздвоеныя, супрацьстаяць лісточкам калякветніка[8]. Формула кветкі: .

Жаночыя кветкі без калякветніка, з двума брактэямі, зрослымі трохлопасцевай пакрывальнай лускай. Яны сабраныя па 5 у дыхазіі на скарочаных бакавых парастках і фармуюць кароткія, цыліндрычныя, зялёныя жаночыя каташкі (шышкападобныя тырсы). Гінецэй з двух зрослых пладалісткоў. Завязь ніжняя, у завязі развіваецца па адным семязачатку. Ніткападобныя лычыкі доўгія, выстаўляюцца, нярэдка ярка афарбаваныя. формула кветкі [9].

Бяроза павіслая ў вольным стане пачынае пладаносіць з 10 гадоў, а ў насаджэннях — з 20-25 гадоў. Плоданашэнне працягваецца штогод. Плады спеюць да канца лета і пачынаюць рассейванне. Рассейванне адбываецца паступова на працягу ўсёй восені і зімы. У бярозавым лесе можа выпадаць штогод да 35 кг бярозавага насення на 1 га. Плод — дробны арэх з крыльцамі.

У адрозненне ад бярозы пушыстай (Betula pubescens), бяроза павіслая — вельмі святлалюбная парода.

Параўнальна недаўгавечная, жыве да 120 гадоў, радзей да больш дарослага ўзросту.

Часта бяроза павіслая і бяроза пушыстая (Betula pubescens) растуць сумесна і ўтвараюць мноства пераходных формаў. Бяроза павіслая мае разнавіднасць — Бяроза карэльская  (руск.) (Betula pendula var. carelica (Mercklin) L.Hämet-Ahti) з вельмі прыгожай узорыстай драўнінай.

Форма кроны
Кара дарослага дрэва
Кара старога дрэва
Мужчынскія кветкі
Бародаўкі
Лісце. Летняя афарбоўка
Асенняя афарбоўка
Драўніна. Папярочны спіл

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Пупыршкі бярозы павіслай утрымліваюць 3—5,3 (8)% эфірнага алею, асноўнымі кампанентамі якога з’яўляюцца біцыклічныя сесквітэрпеноіды. Уключаюць таксама смалістыя рэчывы. У лісці знойдзеныя эфірны алей, смалістыя рэчывы, флаваноіды, сапаніны, аскарбінавая кіслата[8].

Значэнне і ўжыванне

[правіць | правіць зыходнік]

Лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы. Надзвычай няўстойлівая супраць гніення. Лепш за ўсё захоўваецца пагружанай у ваду.

Выкарыстоўваецца як фанерная сыравіна, у вытворчасці лыж, дробных разьбяных цацак.

З драўніны атрымліваюць драўняны вугаль, воцатную кіслату, метылавы спірт, шкіпінар, цэлюлозу. Пры сухой перагонцы кары утворыцца дзёгаць, які ўжываецца ў медыцыне і парфумерыі.

Дзякуючы высокай цеплатворнасці цэніцца як добрае паліва.

Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. Лісце вылучае фітанцыды, здольныя забіваць хваробатворныя мікраарганізмы ўжо праз 3 гадзіны.

З галін вяжуць венікі для лазні.

Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20 % цукру. Вясновы сок з’яўляецца смачным і карысным напоем.

Прымяненне ў медыцыне

[правіць | правіць зыходнік]

Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[8].

Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[10]

Нарыхтоўка сыравіны

[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.

Від Бяроза павіслая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).


  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 роды  
         
  парадак Букакветныя     падсямейства Бярозавыя     від
Бяроза павіслая
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Coryloideae
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Дэкаратыўныя садовыя формы і культывары

[правіць | правіць зыходнік]
Форма 'Laciniata'. Парасткі і лісце.
Форма 'Youngii'  (руск.). Агульны выгляд.
  • 'Dalecarlica' (ці Betula pendula (L.f.) C.K.Schneid. — так званая Бяроза далекарлійская  (руск.)) — выключна рэдкая форма з разрезным да ажурнасці лісцем.
  • 'Laciniata' — характэрная глыбока разрэзаным лісцем; рэдкая ў культуры (часта за яе прымаюць больш простую форму 'Crispa', якую часам называюць Betula pendula var. crispa).
  • 'Purpurea' — у гэтай формы лісце мае глыбокае чырванавата-пурпурнае адценне вясной, больш бронзавае — улетку, бронзава-зялёнае і нават медна-аранжавае — увосень. Форма ліста — звычайная. Парасткі маюць чорна-пурпурнае адценне, захоўваюць яго ўсё лета; кара не такая белая, як у асноўнага віду.
  • 'Trost’s Dwarf' — кампактны круглявы хмызняк да 1,2 м вышынёй. Моцна рассечанае на вузкія лінейныя долі светла-зялёнае лісце гэтай карлікавай формы да 5 см даўжынёй, якія сядзяць на кароткіх галінах, утвараюць хупавыя «шарыкі», якія выглядаюць ані не горш Acer palmatum, з той толькі розніцай, што гэты клён вельмі капрызны і не жадае расці ў Расіі.
  • 'Youngii'  (руск.) — маленькае дрэва без галоўнага ствала з ніцай (амаль парасонападобнай) формай.
  • 'Gracilis' — сорт з ніцай формай кроны. Лісце больш дробнае, чым у дзікай формы, і глыбока рассечанае.
  • 'Fastigiata' — крона нізкая, калонападобная, якая з узростам пашыраецца дагары. Галінкі пачынаюцца ад аснавання ствала і накіроўваюцца ўверх. Блізкі сорт — 'Obelisk'. Выкарыстоўваецца для пасадак у маленькіх садах.
  • 'Tristis' — звычайна захоўвае цэнтральны ствол, з якога звісаюць галінкі, утвараючы вельмі вузкую крону. Лісце рассечанае.

Уплыў на культуру

[правіць | правіць зыходнік]
Бяроза павіслая на паштовай марцы Украіны

У гонар гэтага віду бяроз быў названы астэроід  (укр.)[11]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.). у крыніцы пад назвай Betula verrucosa Ehrh.
  8. а б в г д е ё ж Берёза повислая, или бородавчатая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 111-114. — 592 с. — 120 000 экз.
  9. Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 256. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  10. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 172. — ISBN 5-06-000085-0.
  11. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — 992 p. — ISBN 3-540-00238-3.
  • Род 1. Betula L. — Берёза // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 314—316. — 612 с. — 2 500 экз.
  • Гроздова Н. Б., Некрасов В. И., Глоба-Михайленко Д. А. Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 110—111.
  • Лищинская С. Н. Эколого-биологические особенности берёзы повислой (Betula pendula Roth.) как компонента антрогенных лесонасаждений г. Самары. — Автореф. дис. на соиск. учён. степ. канд. биол. наук. — Самара. — 2003. — 18 с.
  • Древесные породы мира. В 3-х т. Т. 3. Древесные породы СССР. — М.: Лесн. пром-сть, 1982. — С. 54—57.
  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растения. — 1980. — С. 320.
  • Скворцов В. Э. Учебный атлас. Флора Средней России. — М.: ЧеРо, 2004. — С. 103.
  • Коновалова Т. Ю., Шевырёва Н. А. Декоративные деревья и кустарники: Атлас-определитель. — М: ЗАО «Фитон+», 2007. — С. 90. — ISBN 978-5-93457-157-4.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 433. Betula pendula Roth (B. verrucosa Ehrh.)— Берёза повислая, или бородавчатая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 31. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: «Урожай», 1979