Бітала
Горад
Бітала
Битола
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бі́тала (макед.: Битола) — горад у паўднёва-заходняй частцы Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Бітала, культурны і адукацыйны цэнтр, паводле некаторых даных, другі горад па насельніцтве ў краіне пасля Скоп’я. Важны транспартны вузел.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны Філіпам II Македонскім як Гераклія Лінкестыс (стар.-грэч.: Ηράκλεια Λυγκηστίς), пачынаючы з ранняга Сярэднявечча вядомы пад славянскім імем Бітала (Біталя, Біталь), гэта значыць «манастыр», і грэчаскім імем Манастыры (грэч. Μοναστήρι), якое азначае тое ж самае (пасля з грэчаскай мовы гэта назва горада ўвайшла ў турэцкую, турэцк.: Manastır, і албанскую, алб.: Manastiri).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У эпоху Асманскай імперыі у Бітале (Манастыр) было шмат консульстваў еўрапейскіх краін; яна атрымала мянушку «горад консулаў». Да 1912 года грэкі складалі значную частку насельніцтва. З Першай балканскай вайны 1912 года — у складзе Сербіі (пад назвай сербск.: Битољ), з 1945 года — у складзе югаслаўскай рэспублікі Македонія.
Выхадцам горада быў Анастасіяс Вафіядыс (Αναστάσιος Βαφειάδης), які арганізаваў і што ўзначаліў у 1866 годзе атрад грэчаскіх добраахвотнікаў, удзельнікаў Крыцкага паўстання, загінуў у бітве пры Вафе.
Напачатку XX стагоддзя ў Манастыры жылі і працавалі браты Янакі і Мільтыяд-Мільтан Манакі (грэч. Γιαννης και Μιλτιαδης Μανακια), родам з грэчаскага заходне-македонскага нома Грэвена, піянеры кінематографа на Балканах. З 1905 года яны пачалі здымаць кароткаметражныя фільмы, у тым ліку: візіты ў Манастыры афіцыйных асоб, сярод якіх былі султан Мехмед V, кароль Сербіі Пётр I і спадчынны прынц Аляксандр (1913), кароль Грэцыі Канстанцін I і кронпрынц Павел (1918); мясцовыя святы.
25 красавіка 1979 года быў заснаваны дзяржаўны Універсітэт Св. Клімента Охрыдскага.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Бурса, Турцыя
- Эпіналь, Францыя
- Земун, Сербія
- Крэмэнчук, Украіна
- Плевен, Балгарыя
- Пушкін, Расія (2005)
- Рыека, Харватыя
- Рокдэйл , Аўстралія
- Прызран, Сербія
- Кайзерслаўтэрн, Германія
- Крань, Славенія
Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітала
- Bitola News— WEB Portal, info Архівавана 13 верасня 2017.