Бітва за Самару (2004)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Самару (2004)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата 1—3 кастрычніка 2004
Месца г. Самара
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
Іракскія паўстанцы:

і іншыя атрады[1]

 ЗША
 Ірак
Камандуючыя
Абу Мусаб аз-Заркаві Аднан Табіт
Фадхіл Барвары
Сілы бакоў
500—1000 байцоў[2] 5000 байцоў
Страты
127 забітых[3] 1 забіты
Агульныя страты
20 мірных грамадзян загінулі

Бітва за Самару — ваенная аперацыя амерыканскіх і ўрадавых іракскіх сіл, мэтай якой было ўзяцце пад кантроль аднаго з цэнтраў паўстанцкай дзейнасці ў краіне ў горадзе Самара. Гэты эпізод Іракскай вайны стаў пачаткам у серыі ваенных аперацый па вызваленню гарадоў Эр-Рамадзі і Фалуджа ад сіл іракскага супраціву. Пасля трох дзён баёў у кастрычніку 2004 года пяцітысячная групоўка кааліцыйных войск цалкам авалодала горадам Самара.

Усё пачалося ў верасні, калі вяліся перамовы па перадачы кіравання горадам гарадскому савету. Аднак да канца месяца ў горад праніклі паўстанцы, (некаторыя звязаны з Аль-Каідай) і той перайшоў пад кантроль іракскіх партызан. Баевікі пад кіраўніцтвам Абу Мусаб аз-Заркаві сталі наводзіць у горадзе свае парадкі. Пачасціліся напады на амерыканскія і іракскія войскі ў ваколіцах горада[4]. Камандаванне ЗША вырашыла ўзяць пад кантроль горад для далейшага кідка на Фалуджу.

Да раніцы 1 кастрычніка 36-ы батальён урадавых камандас узяў пад кантроль Мячэць аль-Аскары, захапіўшы 25 баевікоў і выявіўшы схованкі са зброяй. Іншая частка іракскіх войскаў захапіла Вялікую мячэць у Самары — каштоўны гістарычны і культурны помнік.

У той жа дзень іракскія войскі ўзялі пад кантроль галоўны мост праз раку Тыгр. Агнявую падтрымку яны атрымалі ад танкаў М1 «Абрамс» і браневікоў M2 «Брэдлі», што былі накіраваны на захоп буйных урадавых і паліцэйскіх будынкаў. Пасля першага дня баёў у выніку цяжкіх вулічных сутыкненняў амерыканскія сілы і іракцы кантралявалі каля паловы горада. Баі працягваліся яшчэ два дні, перш чым увесь горад быў зачышчаны.

Каля 90 схованак са зброяй было выяўлена ў ходзе аперацыі[5].

Пасля захопу горада амерыканцы выдаткавалі дзясяткі мільёнаў на аднаўленне разбуранай інфраструктуры, умацаванне сіл мясцовай паліцыі, гарантаванне бяспекі. Тым не менш у лютым 2006 года адбыўся тэракт у мячэці Аль-Аскары.

Зноскі

  1. Wright, Dr. Donald P, and Reese, Colonel Timothy R. On Point II: Transition to the New Campaign: The United States Army in Operation IRAQI FREEDOM, May 2003-January 2005, CreateSpace Independent Publishing Platform, 2013 ISBN 1494406470 ISBN 978-1494406479
  2. Operation Baton Rouge.// globalsecurity.org
  3. Showdown in Samarra//October 11, 2004.// foxnews
  4. The fight for Samarra: full-spectrum operations in modern warfare(недаступная спасылка).// findarticles.com
  5. The fight for Samarra: full-spectrum operations in modern warfare(недаступная спасылка).// findarticles

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]