Вазапісец Афрадыты
Выгляд
Вазапісец Афрадыты | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, Paestan vase-painter |
Дата нараджэння | IV стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вазапісец Афрадыты (англ.: Aphrodite Painter, ням.: Aphrodite-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у Пестуме канца IV стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.
Каля 330 да н.э. вазапісец Афрадыты прыехаў у Пестум з Апуліі[1][2] і далучыўся да майстэрні пестумскага вазапісу Астэя і Піфона.
Вядомыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- імянная ваза — амфара, так званая Ваза Афрадыты[3]
- кратар з выявай Арэста, Электры і бога Апалона, датаваны каля 340—330 да н.э. Цяпер знаходзіцца ў зборы Уільяма Найта Зевадскі[4].
- амфара, датаваная 340—320 да н.э. На боку А намаляваная фігура аголенага юнака і задрапіраваная ў хітон жаночая постаць, якая трымае фіялу з чарамі. Юнак абапіраецца на палку адной рукой, а другой трымае люстэрка. На шыйным рэгістры вазы намаляваны профіль жаночай галавы. Рэгістры аддзеленыя адзін ад аднаго пальметамі — характэрнымі арнаментальнымі матывамі пестумскага вазапісу[5].
- вясельны лебес, на боку А якога намаляваны юнак з кубкам і дзяўчына з люстэркам. На боку В — фігуры юнакоў. Ваза належала Артуру Дэйлу Трендалу, цяпер захоўваецца ў Элінскім музеі, Мельбурн. Экспанат LTU 1985,01[6].
Зноскі
- ↑ Pierre Lévêque. Céramiques hellénistiques et romaines
- ↑ Harvey Alan Shapiro,Carlos A. Picón,Gerry D. Scott. Greek vases in the San Antonio Museum of Art(недаступная спасылка)
- ↑ The Tombs of Paestum — Exhibition at the Martin-Gropius-Bau Berlin " Espaces Arts & Objets
- ↑ Theater in Ancient Art: The William Knight Zewadski Collection Архівавана 2 сакавіка 2010.
- ↑ A PAESTAN RED-FIGURED AMPHORA
- ↑ The Trendall Collection Архівавана 19 сакавіка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. D. Trendall, The Red-Figured Vases of Paestum, Hertford, 1987, no. 2/970, pl. 149a-c.