Піфон (вазапісец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піфон
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю, Paestan vase-painter, мастак
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гідрыя з выявай сатыра і жанчыны, Луўр

Піфон (ням.: Python — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчар[1], працаваў у Пестуме ў сярэдзіне 4 стагоддзя да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца вучнем вазапісца Астэя, і хоць меў цалкам індывідуальную тэхніку, усё ж прытрымліваўся дэкаратыўных прынцыпаў свайго настаўніка, у прыватнасці выкарыстаў паліхромію.

Піфон падпісаў дзве вазы і стварыў некалькі буйных кратараў са складанымі кампазіцыямі, часта навеянымі працамі Астэя. Аднак працы Піфона адрозніваюцца яшчэ большай яркасцю колераў, у тым ліку дадатковых, і яшчэ больш частым выкарыстаннем раслінных арнаментаў. Дадаткова Піфон выкарыстоўваў белы, жоўты, чырвоны, залаціста-жоўтыя тоны.

Вядомыя работы[правіць | правіць зыходнік]

  • кілікс-кратар N 3157 (K 33) з выявай Кадма, які змагаецца з цмокам. Цяпер захоўваецца ў Луўры[2].
  • кілікс: Дыяніс з тырсам, Луўр, экспанат K 364.
  • звонападобны кратар K 238: прынясенне казла ў ахвяру, Луўр.
  • гідрыя з выявай сатыра і жанчыны, экспануецца ў Луўры[3].
  • скіфас з выявай танцуючай менады, Брытанскі музей, экспанат GR 1867.5-8.1171.
  • кратар з выявай Арэста ў Дэльфах, Брытанскі музей.
  • звонападобны кратар, падпісаны майстрам: Алкмена на пахавальным вогнішчы, Брытанскі музей [4].
  • звонападобны кратэр: сустрэча Электры і Арэста, Нацыянальны археалагічны музей Іспаніі, Мадрыд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Martine Denoyelle  (ням.), Chefs-d’oeuvre de la céramique grecque, 1995, p. 178, Ed. de la Réunion des musées nationaux, n 78.
  • E. Mugione, Miti della ceramica attica in Occidente, 2000, p. 60, fig. 6.
  • L. Burn, Greek myths (London, The British Museum Press, 1990)
  • A.D. Trendall, Red figure vases of South Ital (New York, Thames and Hudson, 1989)
  • D. Williams, Greek vases (London, The British Museum Press, 1999)
  • L. Burn, The British Museum book of G-1, revised edition (London, The British Museum Press, 1999)