Перайсці да зместу

Вацлаў IV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венцэль I
чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, італ.: Venceslao
кароль Германіі
10 чэрвеня 1376 — 20 жніўня 1400
Каранацыя 6 ліпеня 1376, Ахен
Папярэднік Карл IV
Пераемнік Рупрэхт III Пфальцкі
кароль Чэхіі
29 лістапада 1378 — 16 жніўня 1419
(пад імем Вацлаў IV)
Каранацыя 1363, Прага, Чэхія
Папярэднік Карл IV
Пераемнік Жыгімонт

Нараджэнне 26 лютага 1361[1]
Смерць 16 жніўня 1419[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Люксембургі
Бацька Карл IV Люксембургскі[2]
Маці Ганна Свідніцкая[d]
Жонка 1-я: Іаана Баварская
2-я: Сафія Баварская
Дзеці няма
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў IV, Венцэль, Венцаслаў (Wenzel, Wenceslaus, Václav; 13611419), імператар свяшчэннарымскі (1378—1400).

Старэйшы сын імператара Карла IV, з Люксембургскага дому. Заняцце Вацлавам IV імперскага стальца супала з перыядам рэлігійнага і палітычнага неспакою ў Германіі. З мэтаю заспакаення краіны Вацлаў на нюрнбергскім сойме (1383) спрабаваў забараніць гарадскія і шляхецкія саюзы, але гэта не атрымалася ні тады, ні ў 1387 г. у Мерзебургу, толькі ў 1389 г. у Егеры быў абвешчаны земскі мір. Беспаспяхова Вацлаў IV імкнуўся спыніць раскол каталіцкай царквы. Няўдачы ўзмацнілі прыхільнасць Вацлава да віна і палявання, за якімі ён неўзабаве зусім кінуў клопаты пра кіраванне. Запальчывы па натуры, ён часта рабіў жорсткасці, у т.л. у адносінах да шляхты і духавенству; так святара Яна Непамука ён загадаў кінуць у р. Влтаву з Пражскага мосту. У 1384 г. чэшская шляхта, на баку якой выступіў і брат Вацлава IV, венгерскі кароль Жыгімонт, трымала імператара некалькі месяцаў у палоне і вызваліла толькі па патрабаванні нямецкіх князёў. Вацлаў спрабаваў новымі жорсткасцямі ўзмацніць сваю ўладу, але масавае абурэнне прымусіла яго да саступак, якія значна паменшылі яго ўладу. У Германіі яго ўплыў таксама знізіўся; у 1398 г. шляхта і саюзы гарадоў пазбавілі яго права ўсталёўваць падаткі. Нарэшце, у 1400 г. чатыры курфюрсты, майнцкі, кёльнскі, трырскі і пфальцкі, абвясцілі Вацлава скінутым са стальца і на яго месца абралі Рупрэхта, курфюрста пфальцкага, які, праўда, не ўсімі быў прызнаны. Тымчасова ў Чэхіі зноў пачаліся хваляванні. Жыгімонт схапіў Вацлава і пратрымаў 19 месяцаў у зняволенні. Прыхільны да паслядоўнікаў Я. Гуса, Вацлаў нямала аслабіў нямецкі элемент у Чэхіі; у гэтым асабліва важны яго дэкрэт ад 18 студзеня 1409 г., паводле якога Пражскі ўніверсітэт быў пераўтвораны ў чэшскі, што стала прычынаю выдалення з яго ўсіх нямецкіх прафесараў і студэнтаў. Пасля смерці Рупрэхта, у 1410 г., на імператарскі сталец быў абраны Жыгімонт, якому Вацлаў саступіў свае правы. Вацлаў дажыў да Пражскага паўстання і пачатку гусіцкіх войнаў.

Зноскі