Перайсці да зместу

Вуліца Дамінікону (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Дамінікону)
Дамінікону
Вільнюс
літ.: Dominikonų gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 290 м м
Ранейшыя назвы Dominikańska, Św. Ducha, Благовещенская, J. Garelio
Назва ў гонар Касцёл Святога Духа і кляштар дамініканцаў (Вільнюс)
Паштовы індэкс LT-01131, LT-01517
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Дамінікону[1] (традцыйная беларуская назва — Дамініка́нская ву́ліца [2], літ.: Dominikonų gatvė, польск.: ulica Dominikańska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Святаянскую. Звязвае скрыжаванне вуліц Святаянскай, Універсітэцкай і Гаона з рогам вуліц Нямецкай і Віленскай. Працягваецца вуліцай Троцкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштара дамініканцаў з касцёлам Святога Духа ў стылі віленскага барока, касцёл Найсвяцейшай Тройцы, палацы Бжастоўскіх, Гурэцкіх, Завішаў і Пацеяў, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў.

Назва вуліцы ўтварылася ад кляштара дамініканцаў, які захаваўся да нашага часу. Ужо ў XVI ст. забудова вуліцы была мураванай.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Благавешчанскую (руск.: Благовещенская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1947 годзе савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя літоўскага камуністычнага дзеяча Юозаса Гараліса (літ.: Garelio gatvė). У 1989 годзе вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Палац Пацеяў

Даўжыня вуліцы каля 290 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу вуліц Нямецкай і Віленскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Усярэдзіне мае скрыжаванне з вуліцамі Шкляной (з правага боку) і Святога Ігната (з левага).

Палац Гурэцкіх
Касцёл і кляштар дамініканцаў
  • № 13 — палац Завішаў. Да 1747 года палац знаходзіўся ў валоданні роду Завішаў, калі яго набыў скарбнік троцкі Тучынскі. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару. У 1753 годзе яго ныбаў біскуп Міхал Зянковіч, у 1790 годзе — Мілеры. У 1806—1850 гадах тут працавала пошта. У другой палове XIX ст. у выніку рэканструкцыі да палаца дабудавалі трэці паверх. За савецкім часам у будынку размяшчаўся камбінат тэлефонных сетак, інтэрнат, кватэры. Сёння тут пяцізоркавы атэль, у якім у час візіту ў Вільню ў 2009 годзе спыняўся Аляксандр Лукашэнка.
  • № 15 (таксама вуліца Гаона, 1) — палац Гурэцкіх. На гэтым месцы яшчэ ў канцы XV або ў пачатку XVI стагоддзяў стаяла 2-павярховая гатычная камяніца. У 1649 годзе яе набыла Віленская акадэмія. У сярэдзіне XVIII ст. будынкам валодаў Валенцій Гурэцкі, які істотна рэканструяваў палац у стылі класіцызму.
Траецкі касцёл: да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)
Палац Бжастоўскіх
  • № 14 — колішні шпіталь (мужчынскі прытулак). У 1536 годзе тут адкрыўся шпіталь (паводле іншых звестак, мужчынскіх прытулак). У XVIII ст. гатычную камяніцу перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе будынак пераабсталявалі пад ваенны шпіталь. У 1956 годзе па рамонце тут размясцілі кватэры. Пазней дом некалькі разоў рэстаўраваўся. У наш час на першым паверсе размяшчаецца антыкварная крама.
  • № 16 — прытулак кляштара дамініканцаў. Цяпер тут размяшчаецца італьянская цукерня.
  • № 18 (таксама Універсітэцкая вуліца, 2) — палац Бжастоўскіх. У канцы XVI ст. будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 года палацам валодаў пісар і рэферэндар Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучаснае барочнае аблічча будынак набыў у выніку перабудовы 1769 года. Відаць, аўтарам праекту быў віленскі архітэктар Марцін Кнафкус. У 1802 годзе палац перайшоў да кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, па яго смерці — да сына Ірынея Клеафаса[4].

Зноскі