Перайсці да зместу

Віктар Андрэевіч Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Андрэевіч Корбут
Род дзейнасці журналіст, краязнавец, экскурсавод, гісторык
Дата нараджэння 21 верасня 1981(1981-09-21)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Віктар Андрэевіч Корбут (нар. 21 верасня 1981, Мінск) — беларускі і польскі журналіст, гісторык і экскурсавод. Член Беларускага саюза журналістаў (з 2007), Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (з 2016), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 2016).

Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (2003) па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)». У 1998—2001 гадах карэспандэнт газеты «Наша ніва». У 1999—2000 гадах выдаваў газету «Радавая Беларусь». У 2001—2002 гадах карэспандэнт радыё «Рацыя». У 2002—2007, 2010—2016 гадах спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия»[2]. У 2005 годзе сябар рэдкалегіі альманаха Druvis. У 2007—2009 гадах аглядальнік газеты «Туризм и отдых», у 2009—2010 — аглядальнік і рэдактар аддзела культуры «Народнай газеты». З 2018 года журналіст Польскага радыё. Супрацоўнічаў таксама з газетамі «Голас Радзімы», «Литовский курьер», «Народная Воля», The Minsk Times, часопісам «Беларусь». З 2016 года дактарант Варшаўскага ўніверсітэта[3], даследуе працэс фарміравання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў адлюстраванні віленскага беларускамоўнага пісьменства ў 1906—1918 гг.

Творчасць і дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Публікуецца з 1998 года. Аўтар матэрыялаў прысвечаных гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, праблемам развіцця турызму, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Перыядычна друкуецца ў часопісах «Студэнцкая думка», «Спадчына», «Дзеяслоў», Arche, публікуецца ў часопісах «Беларуская думка», Białoruskie Zeszyty Historyczne, Przegląd Środkowo-Wschodni.

Даследуе і папулярызуе мінуўшчыну Мінска і Вільнюса. Сярод навуковых зацікаўленняў праблемы этнагенезу беларусаў, гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., беларуска-літоўскія, беларуска-польскія адносіны.

Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013)[4], «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016)[5], «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[6], «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918—2018» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[7], камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015)[8], «Мінск. Минск. Minsk» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько). Cкладае даведнік па месцах Вільнюса, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.

Аўтар экскурсійных маршрутаў «Мінск. Найлепшы від на гэты горад. Дзесяць стагоддзяў за тры гадзіны»[9], «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі»[10], «Беларуская спадчына Варшавы»[11].

Суарганізатар культурнай акцыі «Беларуская культура ў панараме», арганізаванай Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і кафедрай беларусазнаўства Варшаўскага ўніверсітэта (2018).

Укладальнік першай кнігі пісьменніцы Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» (2005).

  • Ганаровы дыплом Польскага інстытута ў Мінску (2004) за добрасумленнасць і ўніверсальную велічыню публіцыстыкі ў галіне культуры
  • Дыплом Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь (2010) за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
  • Пераможца IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2011)
  • Дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (2011) за пашырэнне інфармацыі аб дзейнасці ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь
  • Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012) за ўсебаковае асвятленне падзей культурнага жыцця і плённае супрацоўніцтва з установамі культуры і мастацтва Беларусі
  • Пераможца VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» (2012) ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»[12]
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў (2013) за лепшую журналісцкую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў (2015) за лепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах[13]
  • Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (2016, разам з Дзмітрыем Ласько)[14]

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 8 жніўня 2024.
  2. Корбут Виктор Архівавана 31 мая 2012. // Авторы и публикации / Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by — Дата доступа 25.04.2015
  3. mgr Viktar Korbut (польск.). Katedra Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Uniwersytet Warszawski. Праверана 11-04-2019.
  4. Пальчук Н. Какой вид Минска лучший? Виктор Корбут презентовал книгу о городе // Holiday.by [Электронный ресурс] — holiday.by, 17 января 2014
  5. Весялуха М. Дэтэктыўная гісторыя паміж Мінскам і Вільняй // Звязда [Электронный ресурс] — zviazda.by, 15.03.2016, 00:23
  6. Белохвостик Н.. Минск, который мы видим, но не замечаем (руск.). Комсомольская Правда в Беларуси (12 студзеня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  7. Криулин В.. Таким Минск видят только птицы (руск.). Комсомольская Правда в Беларуси (8 снежня 2017). Праверана 11-04-2019.(недаступная спасылка)
  8. Шчарбачэвіч Н. 9 нашых адрасоў у Вільні // «Ігуменскі тракт» № 7 (108) / «Звязда» № 35 (27893), 24 лютага 2015.
  9. Дорофей М. Дом Петра Первого в Минске уничтожили. «Фэст экскурсоводов» приоткрыл страницы истории Архівавана 22 красавіка 2015. // TUT.BY [Электронный ресурс] — tut.by, 19 апреля 2015, 20:03
  10. Мацей Бурачок. В Вильнюс проложили новый маршрут для белорусских туристов Архівавана 6 ліпеня 2015. — tut.by, 4 июля 2015, 16:00
  11. Беларуская спадчына Варшавы (недаступная спасылка). festguides.by (22 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 11-04-2019.
  12. Андреев В. Слово идет в ногу со временем Архівавана 12 мая 2012. // Портал Беларусь Сегодня [Электронный ресурс] — sb.by, 05.05.2012
  13. Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро» Архівавана 5 мая 2015. // БЕЛТА [Электронны рэсурс] — belta.by, 4 траўня 2015, 15:09
  14. https://www.svaboda.org/a/28903384.html