Гарбавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 598
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Гарбавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Антонаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Гарбавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарбавічы[2]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Рудня Гарбавіцкая[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1847 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1598 чалавек[6].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 188 О преобразовании деревни Горбовичи Калинковичского района в агрогородок
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.