Гомельскае партызанскае злучэнне
Гомельскае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | лістапад 1942 года — верасень-лістапад 1943 года |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 16300 партызан |
Дыслакацыя | Гомельская вобласць |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Ілья Кожар |
Гомельскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пачало складвацца ў лістападзе 1942 года, дзейнічала да верасня—лістапада 1943 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З першых дзён нямецкай акупацыі Гомельскі падпольны абком КП(б)Б арганізаваў два партыйныя цэнтры для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвых і паўночных раёнах вобласці. Іх узначалілі А. А. Куцак (паўночныя раёны) і І. П. Кожар (паўднёвыя раёны). У ліпені—верасні 1942 года дзейнічаў штаб паўднёвай групы партызанскіх атрадаў, у лістападзе 1942 створаны штаб партызанскай групы партызанскіх атрадаў і некалькіх дыверсійных і арганізатарскіх груп, якія прыслалі з савецкага тылу. 5 лютага 1943 года штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партызанскімі атрадамі, якому ў сакавіку—красавіку 1943 былі падпарадкаваны ўсе партызанскія фармірававанні, што дзейнічалі на тэрыторыі вобласці.
Партызанам Е. І. Барыкіну, А. Л. Ісачанку, П. І Кавалёву, І. П. Кожару, Ф. П. Котчанку, Ф. Я. Кухараву, Э. В. Лаўрыновічу, М. А. Міхайлашаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір — Ілья Паўлавіч Кожар, начальнік штаба — Емяльян Ігнатавіч Барыкін.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад злучэння ўваходзілі:
- 1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада;
- 1-я Гомельская партызанская брыгада;
- 8-я Рагачоўская партызанская брыгада;
- 10-я Журавіцкая партызанская брыгада;
- Партызанская брыгада «Бальшавік»;
- Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна;
- Партызанская брыгада «Жалязняк»;
- Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі;
- Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева;
- Партызанская брыгада імя М. А Шчорса;
- Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму»;
- Партызанская брыгада «Мсцівец»;
- Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава;
- 255-ы партызанскі полк;
2 асобна дзейныя атрады:
агульная колькасць — 16 300 партызан.
На тэрыторыі Гомельскай вобласці дзейнічалі партызанскія фармаванні, якія не ўваходзілі ў склад злучэння:
- Партызанская брыгада «Уперад»;
- Партызанскі атрад «Другія»;
- Партызанская група «Дружба»;
- Партызанская група «Бывалыя»,
агульная колькасць — 872 партызаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.