Перайсці да зместу

Партызанская брыгада «Бальшавік»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Бальшавік»
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 531 партызан (23 лістапада 1943)
Дыслакацыя Гомельскі, Добрушскі, Веткаўскі, Свяцілавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Буда-Кашалёўскі, Уваравіцкі, Чачэрскі, Рэчыцкі, Васілевіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Іван Фёдаравіч Гамарка

Партызанская брыгада «Бальшавік»партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрада «Бальшавік» (арганізаваны ў жніўні 1941 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гомельскага, Добрушскага, Веткаўскага, Свяцілавіцкага, Кармянскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Уваравіцкага, Чачэрскага, Рэчыцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (531 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам дыверсійных груп Фёдару Пятровічу Котчанку і Аляксандру Лаўрэнцьявічу Ісачанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

  • партызанскі атрад «Бальшавік»;
  • партызанскі атрад «Патрыёт Радзімы»;
  • партызанскі атрад імя В. П. Чкалава.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах ГомельКалінкавічы, Гомель — Жлобін. У ліпені — жніўні 1943 года атрад «Бальшавік» падарваў 42 варожыя эшалоны, у баях знішчыў больш за 40 аўтамашын, у Навабеліцы падарваў склады боепрыпасаў і гаручага. Самастойна і з іншымі партызанскімі злучэннямі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Асінаўка, Рудня Барталамееўская, Будзішча, Валосавічы, Палессе Чачэрскага, Казацкія Балсуны, Пералёўка Свяцілавіцкага, Баршчоўка Лоеўскага, Узнаж Васілевіцкага, Якімаўка Гомельскага раёнаў; у лістападзе 1943 года разам з брыгадамі «Жалязняк», імя П. К. Панамарэнкі, 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага напалі на нямецкі гарнізон у вёсцы Горваль Рэчыцкага раёна і захапілі калону аўтамашын. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля вёскі Баравікі і чыгуначнай станцыі Шацілкі.

У 1967 годзе каля пасёлка Барэц Гомельскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.