Губіцкі Кардон
Пасёлак
Губіцкі Кардон
|
Гу́біцкі Кардо́н[1] (трансліт.: Hubicki Kardon, руск.: Губичский Кордон) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 22 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, за 59 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака Дняпро.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу, каля прасёлкавай дарогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак, на месцы, дзе здаўна дзейнічала невялікая прыстань на Дняпры. У 1909 годзе 50 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 чэрвеня 1943 года 8 падрыўнікоў партызанскага атрада імя В. І. Чапаева пасля выканання задання патрапілі на паўднёвай ускраіне пасёлка ў засаду і загінулі ў баю. На месцы іх згубы ў 1974 годзе пастаўлена стэла. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 3 двары, 24 жыхара.
- 1925 год — 6 двароў.
- 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0