Гімн Польшчы
Марш Дамброўскага | |
---|---|
Mazurek Dąbrowskiego | |
| |
Аўтар слоў | Юзаф Выбіцкі, 1797 |
Кампазітар | невядома |
Краіна | Польшча |
Зацверджаны | 1926 |
|
Гімн Польшчы — кампазіцыя «Mazurek Dąbrowskiego» («Мазурка Дамброўскага» або «Марш Дамброўскага»), напісаная Юзафам Выбіцкім (польск.: Józef Wybicki) у 1797 годзе.
Першапачатковая назва — «Pieśń Legionów Polskich we Włoszech» («Песня польскіх легіёнаў у Італіі»), таксама вядомая па першым радку — «Jeszcze Polska nie zginęła» («Яшчэ Польшча не загінула»), якую часта хібна прымаюць за нацыянальны дэвіз Польшчы.
Гісторыя гімна
[правіць | правіць зыходнік]Польшча знікла з палітычнай карты Еўропы ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795, ажыццёўленага Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
У 1797 годзе польскі генерал Ян Генрык Дамброўскі з дазволу Напалеона Банапарта стварыў у Італіі Польскія легіёны, якія, па задуме Дамброўскага, павінны былі вызваліць Польшчу ад акупацыі, аднак улетку таго жа года Напалеон распачаў перамовы з Аўстрыяй, што дрэнна адбілася на баявым духу польскіх легіянераў. Юзаф Выбіцкі прыбыў у Італію ўлетку таго жа года і злажыў словы песні, якая павінна была падбадзёрыць легіянераў. Упершыню яна была выкананая 20 ліпеня вайсковым аркестрам у рытме мазуркі на польскую народную мелодыю.
Песня хутка стала вельмі папулярнай у Польшчы. Яна стала нацыянальным гімнам Лістападаўскага паўстання і паўстання Кастуся Каліноўскага.
У 1926 «Марш Дамброўскага» стаў дзяржаўным гімнам Польшчы.
Версіі «Марша Дамброўскага» на іншых мовах
[правіць | правіць зыходнік]Падчас рэвалюцыйных падзей 1848 г. «Марш Дамброўскага» выконваўся ў Празе, Парыжы, Вене і Берліне. На матыў «Марша Дамброўскага» славацкі паэт Само Томашэк злажыў песню «Гэй, славяне». Іншая знакамітая версія гэтай песні была складзеная балгарскім паэтам Шумі Марыцэй і пасля стала гімнам Балгарыі ў 1886—1944 гадах. Яго ўплыў адбіўся і на тэксце гімна Украіны — «Ще не вмерла Україна».
Аўдыё
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст і пераклад гімна
[правіць | правіць зыходнік]
Jeszcze Polska nie zginęła, | Яшчэ Польшча не загінула, |
Kiedy my żyjemy. | Пакуль мы жывем. |
Co nam obca przemoc wzięła, | Усё, што ўзята варожай сілай, |
Szablą odbierzemy. | Шаблямі вернем. |
Marsz, marsz, Dąbrowski, | Марш, марш, Дамброўскі, |
Z ziemi włoskiej do Polski, | Ад Італіі да земляў Польскіх, |
Za twoim przewodem, | За тваёй рукой, |
Złączym się z narodem. | Злучымся з народам. |
Przejdziem Wisłę, przejdziem Wartę, | Пяройдзем Віслу, пяройдзем Варту, |
Będziem Polakami, | Будзем палякамі, |
Dał nam przykład Bonaparte, | Даў нам прыклад Банапарт, |
Jak zwyciężać mamy. | Як перамагаць. |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Jak Czarniecki do Poznania, | Як Чарнецкі ў Познань прыбыў, |
Po szwedzkim zaborze, | Шведскі палон ізбыў, |
Dla ojczyzny ratowania, | Для айчыны ратавання, |
Wrócim się przez morze. | Моры пяройдзем |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Już tam ojciec do swej Basi | Скажа: «Слухай, дачка», — татка, |
Mówi zapłakany: | Слёз не хаваючы тут, - |
«Słuchaj jeno, pono nasi | „Чуеш, надыходзяць нашы: |
Biją w tarabany.“ | Б'юць у барабаны». |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Арыгінальны тэкст «Мазуркі Дамброўскага» ўключаў у сябе дзве дадатковыя страфы (у афіцыйным тэксце дзяржаўнага гімна Польшчы яны адсутнічаюць):
Niemiec, Moskal nie osiędzie, | Не сяліцца [у краі нашым] ні немцу, ні маскалю, |
Gdy jąwszy pałasza | Калі, пад шатамі палашоў, |
Hasłem wszystkich zgoda będzie | Нашым заклікам стануць згода |
I Ojczyzna nasza | І Айчына наша |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі. |
Na to wszystkich jedne głosy | І зліюцца нашы галасы ў адзін: |
Dosyć tej niewoli! | Досыць той няволі! |
Mamy Racławickie kosy, | Ёсць у нас рацлавіцкія косы, |
Kościuszkę, Bóg pozwoli. | З намі Касцюшка, і Бог нам дапаможа". |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Заўвагі і гістарычны кантэкст
[правіць | правіць зыходнік]- Дамброўскі: Ян Генрык Дамброўскі, польскі генерал, стваральнік польскіх легіёнаў. Ён не з'яўляецца аўтарам гімна.
- Чарнецкі: Стэфан Чарнецкі: адзін з лідараў пераможнай вайны Рэчы Паспалітай супраць Швецыі ў XVII стагоддзі.
- «моры пяройдзем»: пасля вызвалення Польшчы Чарнецкі ваяваў у Даніі.
- Італія, Банапарт: Польскія легіёны былі створаныя ў Італіі Напалеонам. Польскія легіянеры былі ўпэўненыя ў тым, што ваююць за незалежнасць Польшчы.
- Basia: «Бася», скарачэнне ад жаночага імя «Barbara».
- Рацлавіцы: мястэчка ў Польшчы, побач з якім у 1794 г. адбылася бітва паміж расійскімі войскамі і мяцежным апалчэннем Касцюшкі. Расійскі корпус пацярпеў паразу, шмат у чым дзякуючы адвазе касінераў — сялян, узброеных косамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Марш Дамброўскага» ў фармаце mp3 (Поўная версія)
- «Марш Дамброўскага» ў фармаце mp3 Архівавана 19 лютага 2006. (Інструментальная версія)
- Пераклад з Нацыянальныя гімны > 50 краін, тэксты, пераклады, міді] (Скарыстаны і падпраўлены)
- Пераклад з Гімн Польшчы Hymn Polski пераклад, Уладзімір Кулакоў
- Музыка гімна (без слоў) у выкананні Аркестра Ваенна-марскога флота ЗША mp3
- Russian-Records.com Марш Дамброўскага ў выкананні Станіслава Балеўскага на фанаграфічным валіку Эдысана. Магчыма, гэта самы ранні запіс гімна.