Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый
Выгляд
Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый | |
---|---|
Державний університет телекомунікацій | |
Арыгінальная назва | Державний університет телекомунікацій |
Міжнародная назва | State University of Telecommunications |
Заснаваны | 1957 |
Рэарганізаваны | 2002 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Уладзімір Барысавіч Талубка[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Вакзальная |
Юрыдычны адрас |
вул. Саломенская 7, 03110 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | dut.edu.ua |
Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Кіеўскі вучэбна-кансультацыйны пункт Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
- 1967 — Кіеўскі завочны факультэт Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
- 1979 — Кіеўскі філіял Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
- 1986 — будаўніцтва новага пяціпавярховага корпуса і дзевяціпавярховага інтэрната;
- 1990 — арганізавана два факультэты з дзённай формай навучання: факультэт аўтаматычнай электрасувязі і факультэт шматканальнай электрасувязі;
- 1996 — Кіеўскі інстытут сувязі Украінскай дзяржаўнай акадэміі сувязі імя А. С. Папова;
- 2002 — Дзяржаўны ўніверсітэт інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- 2013 — Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Вучэбна-навуковыя інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Вучэбна-навуковы інстытут тэлекамунікацый
- Вучэбна-навуковы інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Вучэбна-навуковы інстытут абароны інфармацыі
- Вучэбна-навуковы інстытут менеджменту і прадпрымальніцтва
- Вучэбна-навуковы інстытут гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін
Навукова-даследчыя інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут праблем арганізацыйнага развіцця і кіравання прадпрыемствамі
- Інстытут бяспекі інфармацыйных рэсурсаў
- Інстытут тэлекамунікацый
Каледжы
[правіць | правіць зыходнік]- Львоўскі каледж
- Харкаўскі каледж
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Структура власності Державного університету телекомунікацій. Retrieved April 29, 2023.