Кэмдэн (бора)
Кэмдэн | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1965 | ||
Кіраўнік | Georgia Gould[d][1] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+0 і UTC+1 | ||
Код ISO 3166-2 | GB-CMD | ||
Тэлефонны код | 020 | ||
Паштовыя індэксы | EC, N, NW, W і WC | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́мдэн або Кэмдэн (англ.: Camden) — з 1965 года адзін з бора Лондана, які займае частку горада на поўнач ад Вэстмінстэра і Сіці. Займае плошчу ў 21 кв. км. і цягнецца ад Хай-Холбарна да парку Хэмпстэд-хіт. Гістарычным цэнтрам з’яўляецца раён Кэмдэн-таўн, які носіць імя 1-га графа Кемдэна.
Даўней тэрыторыя Кэмдэна была заселена рамеснікамі. Тут рабілі гадзіннікі (у Клеркенвеле), фартэпіяна, мэблю і ювелірныя вырабы. Пры Гановерскай дынастыі раён Блумсберы стаў зменьвацца. Брытанскія арыстакраты ахвотна ўкладвалі сродкі ў забудову, каб затым здаваць нерухомасць у арэнду. Так узніклі Квін-сквер, Расел-сквер, Фіцрой-сквер, Блумсберы-сквер і Бедфард-сквер — квадратныя плошчы з садкамі пасярэдзіне, якія дагэтуль захоўваюць першапачатковую геаргіянскую забудову.
Напачатку XIX стагоддзя, у эпоху Рэгенцтва, Лондан працягваў расці на поўнач. Архітэктар Джон Нэш па просьбе прынца-рэгента разбіў на поўдні Кэмдэна шырокі Рыджэнтс-парк, адкуль на поўнач быў пракапаны канал Рыджэнтс. Яго наваколлям Роберт Браўнінг даў мянушку «маленькая Венецыя». Дасведчаны забудоўшчык Томас К'юбіт стварыў новыя кэмдэнскія плошчы — Гордан-сквер і Уоберн-сквер.
Поспехі К’юбіта і іншых горадабудаўнікоў стварылі перадумовы для хуткага росту насельніцтва Кэмдэна ў віктарыянскую эпоху. Менавіта тут размясціліся Брытанскі музей і Лонданскі ўніверсітэт, былі выбудаваны гіганцкія вакзальныя комплексы Кінгс-Крос і Сент-Панкрас (апошні названы ў гонар царквы Св. Панкрація, адной з найстарэйшых у Лондане). У 1960-я гады ў Кэмдэне з’явіліся небаскробы Юстэн Таўэр і BT Tower — самы высокі будынак Лондана.
У наш час фешэнэбельныя кварталы Кэмдэна суседнічаюць з даволі дэмакратычнай забудовай. Сярод лонданцаў асаблівай папулярнасцю карыстаюцца блышыныя рынкі Кэмдэна, а таксама сквер Лінкальнс-Ін-Філдс — самая вялікая плошча Лондана і прататып манхэтэнскага Цэнтральнага парку.
Зноскі
- ↑ Councillor Georgia Gould confirmed as new Leader of Camden Council — Camden London Borough Council. Праверана 20 лістапада 2021.
- ↑ а б https://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/estimatesofthepopulationforenglandandwales