Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён)
Кармянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Карма |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 222 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Кармя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Карма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Селішчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародня-Гомельскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны пасёлкі Дубецкае, Калоддзе, Плоскае[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Закапыцце[3]. 1 снежня 2009 года ў склад Кузьмініцкага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак[4], якія 30 чэрвеня 2015 года вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[5]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьмініцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень)[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1503 чалавекі[7], з іх 85,7 % — беларусы, 10,0 % — рускія, 1,7 % — цыганы, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1222 чалавекі[9].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 90 Об упразднении некоторых населенных пунктов Добрушского района(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 26 мая 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 421 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.