Касач сібірскі
Касач сібірскі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Iris sibirica L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Касач сібірскі[3] (Iris sibirica) — від кветкавых карэнішчавых роду Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Касач сібірскі, касіца[4], дзікія агуркі, зязюльчын гашт, касач[5], калацец[6][7].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1 — Iris sibirica |
Касач сібірскі — травяністая шматгадовая расліна, дасягае вышыні 50-120 см.
Лісце шыза-зялёнае, вузкае, лінейнае і даволі жорсткае, не цвёрдае, у форме ляза, звычайна значна карацей сцябла, да 40-80 см даўжынёй і 2—4 см шырынёй[8].
Кветкі характэрныя для касачоў, кожная кветка 4—7 см у дыяметры, фіялетава-сінія, часта з бледна-малочным або жаўтаватым цэнтрам, з вонкавымі долямі характэрнай падоўжанай формы без рэзкага пераходу пласцінкі ў кіпцік.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Еўрасібірскі барэальны від з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Заходняя і Усходняя (паўднёва-заходняя частка) Сібір. На тэрыторыі Беларусі пашыраны спарадычна па ўсёй тэрыторыі. Месцы росту: ускрайкі шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясоў, лясныя і поймавыя лугі, ускрайкі балот, парослыя хмызняком, берагі вадаёмаў і канаў.
Сарты
[правіць | правіць зыходнік]Сучасныя сібірскія касачы — гэта вынік унутрывідавага адбору або, значна часцей, гібрыды прыкладна адзінаццаці відаў (дакладны лік пад пытаннем), якія складаюць серыю Сібірскія касачы (лац.: Sibiricae)[9].
Звычайна вышыня сартавых сібірскіх касачоў ад 60 см да 120 см. Існуюць і карлікавыя сарты. Кветкі могуць быць блакітнымі, пурпурнымі, чырвона-фіялетавымі і жоўтымі, у афарбоўцы могуць прысутнічаць карычневыя і аранжавыя адценні. Акрамя прывабных кветак сібірскія касачы папулярныя з-за высокай дэкаратыўнасці лісця на працягу ўсяго тэрміну вегетацыі[10].
Арганізацыяй, якая рэгіструе новыя сарты, з’яўляецца Амерыканскае таварыства касачаводаў .
Агратэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Сібірскія касачы патрабуюць мінімальнага сыходу і з’яўляюцца аднымі з самых вынослівых шматгадовых раслін.
Зоны марозаўстойлівасці: 3-9.
Тэрміны цвіцення прыкладна супадаюць з тэрмінамі цвіцення барадатых касачоў .
Выбар месцазнаходжання вызначаецца тым, што сібірскім касачам патрабуецца паўдня і больш прамога сонечнага святла і умерана вільготная глеба.
Аптымальная кіслотнасць глебы pH = 5,5—6,5. Пасадку ажыццяўляюць такім чынам, каб ад верхняй часткі карэнішча да паверхні глебы было каля 2 см. У раёнах з халодным кліматам рэкамендуецца восеньскае мульчаванне глебы.
Старыя расліны могуць быць падзеленыя і перасаджаны, калі пагаршаецца іх красаванне, як правіла, ва ўзросце 4—10 гадоў. У зонах 3—5 перасадку лепш праводзіць вясной, у зонах 6—9 — у пачатку восені. Увосень, пасля адмірання лісця, яго рэкамендуецца зрэзаць і выдаліць з саду[11].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Касач сібірскі шырока вырошчваецца ў садах у зонах умеранага клімату па ўсім свеце. З-за прывабнага лісця і здольнасці развівацца ў шырокім дыяпазоне кліматычных умоў, на базе гэтага віду створана мноства гібрыдаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай колераў.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Касач сібірскі уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і яшчэ аднаго 2-га выданняў (1981, 1993, 2006). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве[12][13], Эстоніі, Расіі і на Украіне[14].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Iris sibirica - Museum specimen
-
Паштовая марка Беларусі, 2003
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- ↑ Сибирский ирис вчера, сегодня и завтра (руск.)
- ↑ (SIB) Siberians на сайте American Iris Society
- ↑ Cultivation Of Siberian Irises на сайте American Iris Society
- ↑ Касач сібірскі ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Красная книга Республики Беларусь. Растения / Л. И. Хоружик. — 2-е изд. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 222. — 456 с. — ISBN 985-11-0372-1.
- ↑ Iris sibirica: інфармацыя аб таксоне ў праекце «Плантарыум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). Архівавана 31 кастрычніка 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурава Э. А. Касач // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 510—511. — 522 с. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 376. Iris sibirica L. — Ирис сибирский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 486. — ISBN 8-87317-091-6.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касач сібірскі ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Ирис сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Iris sibirica L. (Касатик сибирский) // ИАС «ООПТ России» Архівавана 5 мая 2023. (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |