Касем Сулеймані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касем Сулеймані
перс.: قاسم سلیمانی
Касем Сулеймані з ордэнам Золфагара.
Касем Сулеймані з ордэнам Золфагара.
Дата нараджэння 11 сакавіка 1957(1957-03-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2020(2020-01-03)[3][4][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Zeinab Soleimani[d] і Narjes Soleimani[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Іран
Род войскаў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Hero of the Republic Order of Fath Order of Zolfaghar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касем Сулейманi (перс.: قاسم سلیمانی; 11 сакавіка 1957 — 3 студзеня 2020) — іранскі ваенны дзеяч, генерал-маёр і камандзір спецпадраздзялення «эль-Кудс» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), прызначанага для правядзення спецаперацый за межамі Ірана[6]. Атрад пад яго кіраўніцтвам аказваў ваенную падтрымку групоўкам ХАМАС і Хезбала ў Палесціне і Ліване, а таксама сыграў важную ролю ў фарміраванні палітычнай сітуацыі ў Іраку пасля вываду адтуль амерыканскіх войск. Пачынаючы з 2012 года Сулеймані меркавана дапамог ураду Башара Асада пераламаць ход грамадзянскай вайны ў Сірыі і адбіць стратэгічныя гарады і тэрыторыі. Ён таксама ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ўраду Ірака ў барацьбе супраць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» (2014—2015)[7][8]. 3 студзеня 2020 быў забіты ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ВПС ЗША[9].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Касем Сулейманi нарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям’і ў горнай вёсцы Канат-е Малек акругі Рабор іранскай паўднёва-ўсходняй правінцыі Керман[10]. Яго бацька, які атрымаў зямельны надзел па шахскай рэформе, быў абцяжараны істотным крэдытам у 100 туманаў. Таму скончыўшы толькі пяць класаў пачатковай школы, 13-гадовы Касем са сваім сваяком адправіліся на заробкі ў правінцыйны цэнтр Керман, дзе змаглі ўладкавацца як рознарабочыя на будаўнічай пляцоўцы школы на вуліцы хаджу, на ўскраіне горада. Па словах Сулейманi, ім плацілі па два туману ў дзень. Пасля выплаты крэдыту Касем уладкаваўся ў мясцовы водаачышчальны дэпартамент, дзе праз некаторы час стаў памочнікам інжынера[11].

Малады Сулейманi падтрымаў ідэі ісламскай рэвалюцыі 1979 года і з першых яе дзён запісаўся ў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), які пасля ператварыўся ў элітнае падраздзяленне, што падпарадкоўвалася асабіста вярхоўнаму кіраўніку Ірана Алі Хаменеі. Прайшоўшы 45-дзённыя курсы, арганізаваныя для новых байцоў, Касем стаў выконваць неваенныя задачы. Яму было даручана забеспячэнне бесперабойнага водазабеспячэння правінцыі Керман[11].

У 1980-м годзе атрымаў першы ваенны вопыт падчас падаўлення КВІР курдскага сепаратызму, хоць ключавой ролі ў гэтай аперацыі не гуляў[10].

Ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Калі Садам Хусейн 22 верасня 1980 года ўварваўся ў Іран, Касем Сулейманi быў лейтэнантам у шэрагах КВІР. Аднак з пачаткам баявых дзеянняў ён хутка праславіўся, шмат у чым дзякуючы смелым разведвальным аперацыям у тыле ворага. Дзякуючы гэтаму хуценька падняўся у чынах і да 30 гадоў ужо кiраваў 41-й пяхотнай дывізіяй «Таралах».

У 1999 годзе пасля падаўлення студэнцкіх хваляванняў у Тэгеране ён быў адным з 24 афіцэраў КВІР, якія напісалі ліст прэзідэнту Махамаду Хатамі, выказаўшы сваю заклапочанасць тым, што адбылося і незадаволенасць тым, што да падаўлення выступленняў была прыцягнута армія[12].

У 1990-х гадах камандаваў часцямі КВІР на паўднёвым усходзе Ірана, у горадзе Керман. Праз гэты рэгіён ўздоўж межаў Афганістана пралягаў наркатрафік да Турцыі і далей у Еўропу. Але ваенны вопыт Сулейманi дапамог яму наладзіць паспяховую барацьбу з наркагандлем.

У 2000 годзе быў прызначаны камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР — брыгадай «эль-Кудс» («Ерусалім»).

Лічыўся адным з магчымых пераемнікаў на пасаду камандуючага КВІР, калі ў 2007 годзе генерал Ях’я Рахім Сафаві пакінуў свой пост.

У 2008 годзе ўзначаліў групу іранскіх следчых, якія павінны былі высветліць абставіны гібелі старэйшага члена і начальніка спецслужбаў ліванскай шыіцкай арганізацыі «Хезбала» Імада Фаіза Мугнія.

24 лістапада 2015 года стаў арганізатарам і кіраўніком пошукава-выратавальнай аперацыі па пошуку і эвакуацыі Канстанціна Мурахціна, расійскага пілота збітага Су-24М[13][14][15].

Яго імя было ўключана ў так званы «чорны спіс» ААН з 15 высокапастаўленых ваенных і палітычных дзеячаў Ірана, якія падазраваліся ў датычнасьці да распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграм Ірана[16].

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

3 студзеня 2020 года быў забіты ў выніку авіяўдару ВПС ЗША. Смерць Сулейманi пацвердзілі тэлеканалу PressTV у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі[17][18]. Па заяве Пентагона, спецаперацыя па знішчэнні генерала была праведзена па асабістым распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа[19][20], пры гэтым Кангрэс не быў апавешчаны загадзя аб нанясенні ўдару[21][22]. Газета The New York Times паведаміла, што аўтамабіль Сулейманi быў знішчаны ракетамі, запушчанымі з беспілотніка[23][24].

Па даных выдання The New York Times, акрамя Сулейманi былі забіты яшчэ чатыры чалавекі, якія прыбылі ў сталіцу Ірака на самалёце з Сірыі; ракеты пабілі мэты падчас ад’езду машын з тэрыторыі аэрапорта Багдада. Пры гэтым ракетны ўдар быў другім па ліку, а першы нанеслі некалькі гадзін раней: было выпушчана тры ракеты, але яны не прывялі да ранення або гібелі людзей. Паводле паведамлення тэлеканала Fox News, Сулейманi апазналі па кольцы на руцэ[25][26]; афіцыйны прадстаўнік Пентагона паведаміў, што Міністэрства абароны ЗША чакала правядзення аналізу ДНК, каб канчаткова пацвердзіць факт смерці генерала[27][28].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У Іране Касема Сулейманi шануюць як нацыянальнага героя, пра якога здымаюць фільмы, пішуць песні і да г.д. Сярод палітыкаў Сулеймані лічыўся выбітным стратэгам і арганізатарам спецыяльных аперацый, а таксама стваральнікам шырокай агентурнай сеткі на Блізкім Усходзе з апорай на шыіцкія абшчыны. На думку Джона Магуайра, Сулейманi з’яўляўся найбольш уплывовай і магутнай фігурай у рэгіёне, нягледзячы на ​​тое, што «ніхто нічога пра яго не чуў»[29].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На месцы гібелі Сулеймані Міністэрствы культуры Ірана і Ірака плануюць устаноўку помніка[30].
  • У Бейруце (Ліван) імем генерала названа адна з вуліц[31]. У гэтай рэспубліцы ўстаноўлены і паўнавартасны помнік, які быў узведзены па ініцыятыве партыі «Хезбала»[32].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Arrêté du 23 juillet 2014 portant application des articles L. 562-2 et suivants du code monétaire et financier - ANNEXE IILISTE DES PERSONNES PHYSIQUES FAISANT L'OBJET D'UN GEL DES AVOIRSLégifrance.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Qasem Soleimani: US kills top Iranian general in Baghdad air strikeBBC News Online.
  4. Les Etats-Unis tuent le puissant général iranien Ghassem Soleimani dans une frappe en IrakLe Monde.
  5. https://www.nytimes.com/2020/01/02/world/middleeast/qassem-soleimani-iraq-iran-attack.htmlThe New York Times, 2020.
  6. Iran’s Spymaster Counters U.S. Moves in the Mideast
  7. From the east, Iran-backed force advances on Tikrit Архівавана 3 красавіка 2015.
  8. Iranian Military Mastermind Leading Battle to Recapture Tikrit From ISIS
  9. "Иранский генерал Касем Сулеймани убит при ударе ВВС США в Багдаде". Новости BBC. 2020-01-03.
  10. а б Баранова, Мария.. Иранец, который привел Россию в Сирию. Кто такой Касем Сулеймани, иранский «архитектор» российской операции в Сирии(недаступная спасылка). Gazeta.Ru. «Газета.Ru», АО (30 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 9 кастрычніка 2018.
  11. а б Панкратенко, Игорь.. Бригадный генерал Касем Сулеймани: Рай там, где поле битвы. Iran.Ru. Iran.Ru, российское информационное агентство (23 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2018. Праверана 9 кастрычніка 2018.
  12. Letter from the Revolutionary Guards commanders(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2012. Праверана 18 студзеня 2010.
  13. Iranian General Soleimani Supervised Operation to Save Russian Su-24 Pilot
  14. Report: Iran General Saved Russian Pilot
  15. Iran: Injured general oversaw daring rescue of downed Russian pilot (англ.). The Times of Israel (26 лістапада 2015). Праверана 29 лістапада 2015.
  16. Резолюция 1747 (2007), принятая Советом Безопасности на его 5647-м заседании 24 марта 2007 года (PDF)(недаступная спасылка). Сайт ААН. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2012. Праверана 4 студзеня 2013.
  17. Commander of Iran’s Quds Force, PMU deputy head martyred in US strike(нявызн.)(недаступная спасылка). PressTV. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  18. СМИ: КСИР подтвердил убийство лидера «Аль-Кудс» в Багдаде. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  19. Statement by the Department of Defense (англ.). U.S. DEPARTMENT OF DEFENSE. Праверана 3 студзеня 2020.
  20. Пентагон подтвердил гибель лидера «Аль-Кудс» Сулеймани в результате ракетного удара США. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  21. Конгресс США не был уведомлен заранее о нанесении США удара по Сулеймани. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  22. Администрация США не уведомила конгресс об операции против Сулеймани (руск.). РИА Новости (3 студзеня 2020). Праверана 3 студзеня 2020.
  23. Crowley, Michael (2020-01-02). "Top Iranian General Qassim Suleimani Is Killed on Trump's Orders, Officials Say". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2020-01-03.
  24. NYT: лидера "Аль-Кудс" устранили с помощью американских БПЛА. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  25. Frank Miles. Trump orders attack that kills Iranian Gen. Qassim Soleimani, other military officials in Baghdad, Pentagon says (англ.). Fox News (2 студзеня 2020). Праверана 3 студзеня 2020.
  26. Fox: лидера "Аль-Кудс" опознали по кольцу. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  27. Tom O'Connor, James LaPorta On 1/2/20 at 7:34 PM EST. Trump orders U.S. drone strike killing Iranian general who had "plans to attack" American diplomats and military (англ.). Newsweek (2 студзеня 2020). Праверана 3 студзеня 2020.
  28. СМИ: в Пентагоне ждут результата теста ДНК для подтверждения смерти лидера «Аль-Кудс». ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
  29. Иранец, который привел Россию в Сирию. Праверана 3 кастрычніка 2016.
  30. Минкульт Ирана одобрил установку памятника Сулеймани
  31. Одна из улиц Бейрута названа в честь шахида Касема Сулеймани
  32. Памятник иранскому генералу Сулеймани установлен на юге Ливана

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]