Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе» здарылася 5 кастрычніка 1919 года.

Гістарычны кантэкст[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1919 г. тэрыторыя, на якой адбылася катастрофа і Мінск знаходзіліся пад кантролем польскай арміі. Падзея адбылася падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай, таму яна не атрымала маштабнага асвятлення.

Падзеі 5 кастрычніка 1919 года[правіць | правіць зыходнік]

Частка інфармацыі запісана са слоў сведак трагедыі. Паводле звестак газеты «Мінскі кур’ер», стрэлачнік у Радашковічах памылкова накіраваў цягнік, які вёз вайскоўцаў і цывільных пасажыраў з Вільні ў Мінск на другі пуць, дзе цягнік рэзка пайшоў са схілу і зваліўся з чыгуначнага мосту паміж Радашковічамі і Заслаўем[1]. У выніку аварыі загінулі на месцы 23 чалавекі, і каля 100 атрымалі раненні[2]. Параненых эвакуіравалі на двух санітарных цягніках у Мінск і Маладзечна, у Мінску 55 параненых размясцілі ў польскім ваенным шпіталі[1]. У выніку расследавання вінаватымі прызналі супрацоўнікаў станцыі Радашковічы, якія былі аддадзены пад суд.

Наступныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Гэта падзея была асветлена ў выданні «Беларускае жыццё» наступным чынам:[3]

"

5 кастычніка паміж станцыямі Заслаў і Радашковічы здарылася катастрофа на чыгунцы з поездом, які йшоў з Вільні ў Менск. Стрэлачнік ст. Радашковічы пусьціў поезд на папсаваны мост. Поезд зваліўся з мосту ў адкос (5 вярстоў за Радашковічамі). Цягнік і 15 вагоноў разьбілася. З пад абломкаў вагоноў выцягнулі 23 трупы і каля 100 асоб раняных. Сьледства ў гэтай справе ўжо закончэно. Вінаваты ў катастрофе персональ ст. Радашковічы. Вінаватыя будуць аддадзены пад суд.

"

2 мая 1977 года паблізу месца катастрофы адбылася яшчэ адна буйная чыгуначная катастрофа.

Зноскі

  1. а б Паводле выдання «Белорусские новости»: Беларусь вчера. Минские хроники эпохи demi-saison
  2. «Беларускае жыцьцё», № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года.
  3. „Беларускае жыцьцё“, № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года. Цыт. па каментарыю К. Шыталя на форуме чыгуначнікаў