ДТЗ у Смалявіцкім раёне 20 лютага 2023 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДТЗ у Смалявіцкім раёне
Тып дарожна-транспартнае здарэнне
Прычына высвятляецца
Месца Дарога Р69
Краіна  Беларусь
Дата 20 лютага 2023
Час 14:56
Загінулых 13
Пацярпелых 8
месца ДТЗ (Беларусь)
месца ДТЗ
месца ДТЗ

ДТЗ у Смалявіцкім раёне — буйное дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 20 лютага 2023 года каля в. Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гэта найбуйнейшае ДТЗ у гісторыі незалежнай Беларусі[1], у ім загінула 13 чалавек.

Катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

У 14.56[2] на 9-м кіламетры аўтадарогі Р69 адбылося лабавое сутыкненне[3] гружонага МАЗа з маршрутным таксі Citroën Jumper. Маршрутка № 2477-ТК (маршрут п.п. Зарэчнае — аўтастанцыя «Аўтазаводская») рухалася з боку Смалявіч ў накірунку вёскі Пекалін. Грузавы аўтамабіль МАЗ вёз пясок з кар’ера «Верасы» на ААТ «Смалявіцкі завод жалезабетонных вырабаў». Падчас сутыкнення хуткасць МАЗа складала 29 км/г, а маршруткі — 69 км/г[4]. Удар прыйшоўся на пярэдні правы бок маршруткі[5]. Пасля сутыкнення абодва аўтамабілі апынуліся на ўзбочыне па ходзе руху мікрааўтобуса. У аўтобусе на месцы застаўся толькі задні шэраг сядзенняў, усе астатнія вылецелі з салона[4].

З улікам вялікай сур’ёзнасці здарэння, неўзабаве на месца аварыі прыбылі старшыня Мінскага аблвыканкама Турчын А. Г.[6], Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У.[6] і Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю.[7].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У маршрутцы было 20 чалавек (кіроўца, 15 пасажыраў ехалі седзячы, 4 пасажыры ехалі стоячы)[8]. У той дзень зламаўся школьны аўтобус, чым і тлумачыцца тое, што ў маршрутцы былі дзеці[9], а органы мясцовай улады не забяспечылі аператыўную замену[8].

У выніку аварыі загінула 13 чалавек[10], у тым ліку 11 — на месцы аварыі (сярод іх было двое дзяцей)[11], пацярпела 8 чалавек[12][13] (сярод іх было двое дзяцей[8]).

Спіс загінулых (няпоўны):

  • дзяўчынка (13 год)[11] з в. Пекалін[14];
  • брат (14 год)[11] і сястра (22 гады) са шматдзетнай сям’і з в. Пекалін[14][15], дзяўчына была настаўніцай сярэдняй школы № 5 г. Смалявічы;
  • сямейная пара з аграгарадка Драчкава, якая гадавала дваіх дзяцей[15];
  • дзве шматдзетныя жанчыны[9] з в. Зарэчча, якія працавалі ў адной з гаспадарак Мінскага раёна, адна з іх была маці-адзіночкай[15];
  • жанчына (29 год), якая працавала ў дзіцячым садзе ў аграгарадку Драчкава[15];
  • Аляксандр Мікалаевіч Дрыжынскі (42 гады), кіроўца маршруткі, з аграгарадка Драчкава, гадаваў траіх дзяцей (памёр 6 сакавіка)[16].

У Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу было шпіталізавана дзевяць пацыентаў — шэсць у цяжкім стане, трое ў стане сярэдняй ступені цяжкасці[17]. Там адбыўся рэспубліканскі кансіліум медыцынскіх экспертаў пры ўдзеле Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіча Д. Л. і старшыні Мінскага аблвыканкама Турчына А. Г.[18].

Пасля стабілізацыі стану пяць пацыентаў былі перавезены ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, трое — у Цэнтр спалучанай траўмы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургіі[19]. Ва ўсіх шпіталізаваных былі цяжкія цялесныя пашкоджанні: спалучаныя траўмы, пашкоджаны косці шкілета і чэрапа, траўмы грудной клеткі і органаў брушной поласці, у шэрага пацыентаў пашкоджаны галаўны мозг[20].

Расследванне[правіць | правіць зыходнік]

Распачата крымінальная справа па часцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб»[21]. Кіроўца грузавіка выжыў, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні[13], і быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства[11].

Аб трагедыі пад Смалявічамі быў праінфармаваны Презідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р., які даручыў Дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Вальфовічу А. Р. сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прааналізаваць і далажыць, што адбываецца з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах краіны[22].

Ход расследавання асабіста каардынуе Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гара Д. Ю.[23].

Высветлілася, што грузавік МАЗ два гады не праходзіў тэхагляд[8] і ехаў перагружаным[24].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйных спачуванняў ад вышэйшага кіраўніцтва краіны выказана не было, агульнанацыянальная ці рэгіянальная жалоба не аб’яўлялася. Спачуванні родным загінуўшых і пацярпелых у аўтакатастрофе выказаў толькі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін[25]. Толькі на пяты дзень пасля трагедыі словы спачування выказалі старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў[26].

Каля месца аварыі ўтварыўся стыхійны мемарыял, куды людзі сталі прыносіць кветкі ахвярам трагедыі[14]. Ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы здзяйсняліся памінальныя богаслужэнні за спачылых, а таксама асаблівыя малітвы аб найхутчэйшым акрыянні ўсіх, хто знаходзіцца ў бальніцы[25].

На наступны дзень пасля аварыі на ўчастку аўтадарогі Р69, дзе здарылася аварыя, пачаліся рамонтныя работы[9][27]. Таксама на наступны дзень Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь анансавала правядзенне ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Транспартнай інспекцыяй маштабных кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі ў сферы міжгародніх перавозак пасажыраў у рэгулярных альбо нерэгулярных зносінах[28].

Не адбылася запланаваная на 23 лютага 2023 года сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца А. І. з навучэнцамі і педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі Смалявіцкага раёна[29].

У Смалявічах былі адменены культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку раённае народнае свята «Масленкі», запланаванае на 25 лютага[30].

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кубракоў І. У. заявіў аб магчымасці ў будучыні ўнясення змяненняў у правілы дарожнага руху адносна грамадскага транспарту, а таксама ў іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць па перавозцы пасажыраў[31].

Прысуд[правіць | правіць зыходнік]

Суд высветліў, што кіроўца МАЗа, які належыць ААТ «Мінаблаўтатранс», парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай «Сітраен», якая належыць прыватнай фірме «Сінкевіч». Кіроўцу МАЗа ў кастрычніку 2023 года асудзілі на сем гадоў калоніі. У снежні 2023 года суд Смалявіцкага раёна пастанавіў спагнаць у салідарным парадку з ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПТСУП «Сінкевіч» грашовую кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пазоўнікаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Авария под Смолевичами: 11 погибших. Самосвал столкнулся с маршруткой
  2. Спустя 40 дней после ДТП под Смолевичами в больнице остаются три человека
  3. Авария на трассе в Смолевичском районе с 11 погибшими: лобовое столкновение маршрутки и МАЗа, что известно, последние новости на 20 февраля 2023
  4. а б На встрече с маршрутчиками в Минске говорили о безопасности при перевозке пассажиров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023. Праверана 4 сакавіка 2023.
  5. Очевидцы аварии под Смолевичами рассказали, как помогали пострадавшим
  6. а б Жуткое ДТП в Смолевичском районе: 11 человек погибли
  7. Дмитрий Гора о трагедии под Смолевичами: на месте работают сотрудники СК и Комитета судебных экспертиз(недаступная спасылка)
  8. а б в г МАЗ два года не проходил техосмотр, а в маршрутке было слишком много пассажиров. Генпрокурор о ДТП под Смолевичами
  9. а б в Авария под Смолевичами: о чем рассказали те, кто помогал спасти выживших?
  10. Стало известно о смерти еще двух участников резонансного ДТП под Смолевичами
  11. а б в г СК: водитель маршрутки выжил в ДТП под Смолевичами. Личности всех погибших установлены
  12. ДТЗ у Смалявіцкім раёне — загінула 11 чалавек (Абнаўляецца)
  13. а б Водитель МАЗа получил травмы в ДТП под Смолевичами — Гора
  14. а б в Трагедыя на дарозе Смалявічы — Шацк: следчыя шукаюць відавочцаў аварыі
  15. а б в г «Дорога там фронтовая, разбитая». Авария под Смолевичами унесла жизни двух многодетных матерей
  16. Cкончался водитель маршрутки, попавшей в ДТП с МАЗом под Смолевичами
  17. Пиневич рассказал о состоянии пострадавших в аварии под Смолевичами
  18. Глава Минздрава сказал, в какие больницы перевезут пострадавших в ДТП под Смолевичами
  19. Все пострадавшие в ДТП под Смолевичами пациенты переведены в другие медучреждения
  20. Пасля ДТЗ у Смалявіцкім раёне ў вельмі цяжкім стане застаюцца чатыры пацыенты
  21. Уголовное дело возбуждено после трагического ДТП под Смолевичами
  22. Лукашэнка: у бліжэйшы час разбяромся з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах
  23. Смертельное ДТП в Смолевичском районе. Подробности расследования(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
  24. Кто встретит из роддома? Вдова водителя о жизни после ДТП под Смолевичами
  25. а б Предстоятель Белорусской православной церкви выразил соболезнование в связи с гибелью людей в автомобильной аварии в Смолевичском районе Минской области
  26. Родственникам погибших и пострадавших в автомобильной аварии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
  27. «Латают дыры»: на месте аварии под Смолевичами ремонтируют дорогу
  28. Реакция на аварию под Смолевичами? Налоговая, ГАИ и «транспортники» усилят контроль за маршрутками
  29. Встреча с Министром образования Республики Беларусь(недаступная спасылка)
  30. Афиша Масленица
  31. Об изменениях в ПДД после аварий с маршрутками рассказал глава МВД Беларуси

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]