Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі | |
---|---|
![]() | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 29 лістапада 2011 году |
Час | 19:45 |
Характар | падзенне на зямлю |
Месца | каля аэрадрому Засімавічы |
Мадэль | Мі-24 |
Авіякампанія | 181-я баявая верталётная база |
Пункт вылету | Засімавіцкі аэрадром |
Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́намі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).
Ход падзеяў[правіць | правіць зыходнік]
Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў Беларусі[1]. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].
Расследванне[правіць | правіць зыходнік]
Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактар[4]. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзьвюх і больш асобаў)[2].
Да высвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 года палёты былі адноўленыя[5]; на люты 2012 года следства працягвалася[6].
Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Кахно, маёр, камандзір экіпажу (38 гадоў)
- Валер Бабко, капітан, бартавы тэхнік (43 гады)
- Дзяніс Глушчанка, лётчык-штурман (32 гады)
У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалоба[7]. Пасля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].
Зноскі
- ↑ а б Пресс-служба сообщает Архівавана 23 ліпеня 2012. // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 29.11.2011
- ↑ а б Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу // Наша Ніва 1 снежня 2011
- ↑ Ігар Карней.Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам// Радыё «Свабода», 30 лістапада
- ↑ Генштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі Еўрарадыё| 15 красавіка 2012
- ↑ У Беларусі адноўленыя палёты вайсковай авіяцыі // Еўрарадыё, 15 красавіка 2012
- ↑ В деле о крушении военного вертолета под Пружанами проводится техническая экспертиза // БелТА, 17 лютага 2012
- ↑ Жалоба па загінулых лётчыках аб’яўлена толькі на Пружаншчыне // Наша Ніва 2 снежня 2011
- ↑ Святлана Яскевіч. Апусцела без цябе зямля…(недаступная спасылка) // Звязда, 3 снежня 2011 № 231 (27095) с. 1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пад Пружанамі разьбіўся вайсковы гэлікоптэр // Радыё «Свабода»