Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне «Радашковічы — Заслаўе» адбылося 5 кастрычніка 1919 года. Падзея адбылася падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай, таму яна не атрымала маштабнага асвятлення. Частка інфармацыі запісана са слоў сведкаў трагедыі. Паводле звестак газеты «Мінскі кур’ер», стрэлачнік у Радашковічах памылкова накіраваў цягнік, які вёз вайскоўцаў і цывільных пасажыраў з Вільні ў Мінск на другі пуць, дзе цягнік рэзка пайшоў са схілу і звіліўся з чыгуначнага маста паміж Радашковічамі і Заслаўем[1]. У выніку аварыі загінулі на месцы 23 чалавекі, і каля 100 атрымалі раненні[2] Параненых эвакуіравалі на двух санітарных цягніках у Мінск і Маладзечна, у Мінску 55 параненых размясцілі у польскім ваенным шпіталі[3]. У выніку расследавання вінаватымі прызналі супрацоўнікаў станцыі Радашковічы, якія былі аддадзены пад суд.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У кастрычніку 1919 г. тэрыторыя, на якой адбылася катастрофа і Мінск знаходзіліся пад кантролем польскай арміі.
  • Гэта падзея была асветлена ў выданні "Беларускае жыццё" наступным чынам: "5 кастычніка паміж станцыямі Заслаў і Радашковічы здарылася катастрофа на чыгунцы з поездом, які йшоў з Вільні ў Менск. Стрэлачнік ст. Радашковічы пусьціў поезд на папсаваны мост. Поезд зваліўся з мосту ў адкос (5 вярстоў за Радашковічамі). Цягнік і 15 вагоноў разьбілася. З пад абломкаў вагоноў выцягнулі 23 трупы і каля 100 асоб раняных. Сьледства ў гэтай справе ўжо закончэно. Вінаваты ў катастрофе персональ ст. Радашковічы. Вінаватыя будуць аддадзены пад суд.[4]"
  • 2 мая 1977 г. недалёк ад месца гэтай катастрофы адбылася яшчэ адна буйная чыгуначная катастрофа.

Зноскі

  1. Паводле выдання «Белорусские новости»: Беларусь вчера. Минские хроники эпохи demi-saison
  2. «Беларускае жыцьцё», № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года.
  3. Паводле выдання «Белорусские новости»: Беларусь вчера. Минские хроники эпохи demi-saison
  4. «Беларускае жыцьцё», № 18, аўторак, 21 кастрычніка 1919 года. Цыт. па каментарыю К. Шыталя на форуме чыгуначнікаў