Пажар ў дзіцячых яслях вёскі Грамошча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пажар ў дзіцячых яслях вёскі Грамошча (Полацкі раён) адбыўся ў ноч на 30 чэрвеня 1933 года на хутары Шарухі, які адносіўся да вёскі[1]. У гэту ноч у яслях знаходзіліся дзеці, якіх пакінулі начаваць, дарослых у памяшканні не было. Калі ўзнік пажар, дзеці не маглі пакінуць памяшкання, бо былі зачыненыя. Выратаваць іх не паспелі, і загінула 13 дзяцей. 12 з іх пахавалі ў брацкай магіле і адну дзяўчыну асобна.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай версіяй следства быў наўмысны падпал класавымі ворагамі[ru]. У злачынстве абвінавацілі і асудзілі на турэмны тэрмін загадчыцу сада. Але мясцовыя жыхары лічылі, што пажар узнік у выніку халатнасці супрацоўнікаў сада, якія маглі развесіць сушыцца пялюшкі каля печы, адкуль полымя перакінулася на бялізну. Доўгі час на дзіцячай брацкай магіле стаяў мармуровы помнік, дзе прычынай смерці была названа вылазка класавага ворага, а ў 2017 годзе яго замянілі на сучасны, дзе прычына смерці пазначана як «падпал». Стары помнік адправілі на перапрацоўку, што выклікала незадаволенасць палачан[2].

Мартыралог[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахміненак Віця
  • Ахміненак Коля
  • Ахміненак Пеця
  • Ахміненак Ягор
  • Валынка Галя
  • Карлава Геня
  • Карлаў Кім
  • Касачова Маня
  • Касачоў Паўлуша
  • Паўленка Зіна
  • Паўленка Ягор
  • Цішаловіч Ніна[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]