Кузьма Савельевіч Гнедаш
Кузьма Савельевіч Гнедаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1944 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Гады службы | 1936—1944 |
Званне | маёр |
Камандаваў | дыверсійна-разведвальным атрадам |
Бітвы/войны |
Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну Савецка-фінская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Кузьма Савельевіч Гнедаш (Гнідаш) (4 (17) лістапада 1914, с. Салагубіўка , Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Раменскім раёне, Сумская вобласць, Украіна[1] — 19 чэрвеня 1944, аколіцы г. Слоніма, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР, цяпер Беларусь) — савецкі афіцэр, разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны удзельнік партызанскай барацьбы на Украіне і ў Беларусі, камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна), маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Салагубіўка Харкаўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў Прылуцкую аўтатрактарную школу. Працаваў трактарыстам, а потым аўтамеханікам ў Талаеўскай МТС .
У Чырвонай арміі з 1936 года. Член ВКП (б) з 1939-га. У 1939 скончыў Кіеўскія курсы малодшых палітрукоў і быў прызначаны ў танкавую частку палітруком роты. Неўзабаве ён стаў камісарам танкавага батальёна. Удзельнічаў у фінскай кампаніі і, так званым польскім паходзе РСЧА[1].
Скончыў Кіеўскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1940 годзе.
У Вялікай Айчыннай вайне
[правіць | правіць зыходнік]З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце[1] — у баявых частках Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля расфарміравання часткі прызначаны інструктарам палітаддзела 26-й арміі . Быў цяжка паранены падчас контрудару па білацаркоўскай групоўцы суперніка 19 чэрвеня 1941 года.
Пасля лячэння прызначаны ў разведвальны аддзел штаба Паўднёва-Заходняга фронту[1]. Пасля курсу разведвальна-дыверсійнай падрыхтоўкі прызначаны на пасаду камандзіра разведвальнай групы, атрымаў аператыўны псеўданім «Кім». Група «Кіма» была выведзена ў тыл праціўніка па паветры ў ноч на 5 красавіка 1942 года[2].
Група была дэсантавана ва ўрочышча ляснога масіву Арэі на мяжы Асцерскага раёна (цяпер Казэлэцкі раён) Чарнігаўскай вобласці і Вышчадубечанскага раёна (зараз Браварскі раён) Кіеўскай вобласці.
У маі ва ўрочышчы Арэі на адным з астравоў Выдры група Гнедаша сустрэлася з партызанскім атрадам «Перамога» пад камандаваннем Сцяпана Яфімавіча Навуменкі. З таго часу і да верасня 1943 года група дзейнічала разам з партызанскім атрадам «Перамога» і ва ўзаемадзеянні з іншымі партызанскімі злучэннямі — атрадам імя Шчорса (камандзір Рыгор Збанацкі ), атрадам «За Бацькаўшчыну! » (камандзір Іван Баўкун ), злучэннямі М. М. Таранушчанкі і К. А. Таранюка.
23 верасня 1943 года разведвальная група Гнедаша злучылася з войскамі Цэнтральнага фронту. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленую пры гэтым мужнасць ўсе разведчыкі групы былі ўдастоены урадавых узнагарод, а палітрук К. Гнедаш узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
В снежні 1943 на ўчастку 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі група капітана Гнедаша паўторна была выведзена ў тыл праціўніка. Пераадолеўшы больш за 250 кіламетраў па маршруце Карпыліўка , возера Чырвонае, Лунінец разведчыкі дабраліся ў цэнтральную частку Беларускага Палесся.
Група «Кіма» вяла разведку і дыверсійную працу у раёнах гарадоў Слуцк, Баранавічы, Кобрын, Асіповічы, Брэст — пушчаны пад адхон 21 эшалон з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, знішчана 10 параходаў і 14 барж[1]. Групай рэгулярна перадаваліся камандаванню звесткі аб суперніку, што садзейнічала паспяховаму фарсіраванню рэк Дзясна і Дняпро, падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай наступальнай аперацыі[1].
19 чэрвеня 1944 года група разведчыкаў каля Слоніма была акружаная карнікамі[1]. Не жадаючы здавацца ў палон, Гнедаш падарваў сябе гранатай.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёру Гнедашу Кузьме Савельевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Пахаваны ў Слоніме Гродзенскай вобласці[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза.
- Ордэн Леніна.
- Два ордэна Чырвонага Сцяга.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У горадзе Слоніме яго імем названая вуліца і пастаўлены помнік[1].
- На радзіме ўсталяваны бюст.
- На доме, дзе ён жыў, і будынку школы, дзе вучыўся — мемарыяльныя дошкі.
- У некалькіх населеных пунктах створаны музеі, прысвечаныя разведчыку.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Гнедаш Кузьма Савельевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 152—153. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ Паводле іншых звестак 15 чэрвеня 1942 (Крыніца: А. С. Федотов, С. П. Романов, М. В. Сироткин. Разведчики в тылу врага) Архівавана 4 сакавіка 2016.
Литература
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- В путешествие по Сумщине. — Харьков, 1979.
- Гриченко И. Т., Головин Н. М. Подвиг. — Харьков: Прапор.
- Гусев Борис. За три часа до рассвета. — Л., 1972.
- Подвигом прославленные. — Киев, 1985.
- Руднев С. В. Легендарный рейд. Дневник о Карпатском рейде. Письма. — Ужгород, 1967.
- Украинская ССР в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. — Киев, 1975. — Т. 2.
- Федотов А. С., Романов С. П., Сироткин М. В. Разведчики в тылу врага. — М., 1963.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьма Савельевіч Гнедаш на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Раменскім павеце
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Слоніме
- Пахаваныя ў Слоніме
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
- Памерлі ў Слонімскім раёне
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Самазабойцы