Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхаіла Байчука
Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхайла Бойчука | |
---|---|
Київська державна академія декоративно-прикладного мистецтва і дизайну імені Михайла Бойчука | |
Арыгінальная назва | Київська державна академія декоративно-прикладного мистецтва і дизайну імені Михайла Бойчука |
Міжнародная назва | Kyiv State Institute of Applied Arts and Design named after Mykhailo Boichuk |
Дэвіз | Традыцыі, творчасць, навацыі |
Заснаваны | 1999 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Q30957067? |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. М. Бойчука 32, г. Кіеў, Украіна |
Сайт | kdidpmid.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхайла Бойчука — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія была заснавана ў снежні 1999 года на базе Кіеўскага мастацка-прамысловага тэхнікума. У аснову акадэміі былі пакладзены даўнія традыцыі ўкраінскага нацыянальнага мастацтва. Вытокі акадэміі бяруць пачатак з малявальнай школы Мікалая Мурашкі, Кіеўскага мастацкага вучылішча (1900-1920) і Кіеўскага вучылішча прыкладнога мастацтва (1938-1957). Да 2020 года акадэмія была падпарадкавана Міністэрству адукацыі Украіны. У 2020 годзе яно перадала ўстанову ў падпарадкаванне Міністэрства культуры, што стварыла на пачатковым этапе пэўныя нязручнасці для студэнтаў і супрацоўнікаў акадэміі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт дызайна
[правіць | правіць зыходнік]- кафедра тэарэтычных дысцыплін і прафесійнай адукацыі
- кафедра малюнка
- кафедра графічнага дызайна
- кафедра прамысловага дызайна і камп'ютарных тэхналогій
- кафедра дызайну асяроддзя
Факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]- кафедра манументальна-дэкаратыўнага і сакральнага мастацтва
- кафедра мастацкага тэкстылю і мадэлявання строю
- кафедра мастацкай керамікі, дэкаратыўнай скульптуры, дрэва і металу
- кафедра жывапісу