Перайсці да зместу

Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт
Київський міжнародний університет
Арыгінальная назва Київський міжнародний університет
Міжнародная назва Kyiv International University
Заснаваны 1994
Тып прыватны ўніверсітэт
Прэзідэнт Хачатур Уладзіміравіч Хачатуран
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас вул. Львоўская 49, 03179 г. Кіеў, Украіна
Сайт kymu.edu.ua

Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Навучыльная ўстанова паўстала як цэнтр інтэнсіўнага вывучэння замежных моў «Knowledge» пад кіраўніцтвам прафесара Х. Хачатурана. У 1994 годзе яна прызнанна Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны як вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Міжнародны інстытут лінгвістыкі і права». У 2002 годзе атрымала сучасную назву — Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт.

Навучальны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца дзвюма мовамі — украінскай і англійскай. Колькасць студэнтаў па ўсіх формах навучання — каля 5 тысяч. За гады сваёй працы ўніверсітэт выпусціў больш за 15 тысяч спецыялістаў па міжнародных адносінах, праве, эканоміцы, лінгвістыцы, журналістыцы, псіхалогіі і інш.

Навучальны працэс забяспечваюць высокакваліфікаваныя навукова-педагагічныя работнікі, сярод якіх 80 % — дактары і кандыдаты навук, 10 % — акадэмікі і члены-карэспандэнты галіновых акадэмій навук, замежных акадэмій і асацыяцый, 22 супрацоўніка ўніверсітэта маюць званні «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў», «аслужаны артыст Украіны», «Заслужаны юрыст Украіны».

  • Інстытут міжнародных адносін
  • Інстытут лінгвістыкі і псіхалогіі
  • Інстытут тэатральнага мастацтва
  • Інстытут журналістыкі, кіно і тэлебачання
  • Медыцынскі інстытут
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт будаўніцтва і архітэктуры
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Універсітэцкая клініка
  • Каледж
  • Ліцэй