Лары
Лары | |||
---|---|---|---|
* груз. ლარი | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | GEL | ||
Сімвалы | ₾ | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | тэтры | ||
Уведзена | 2 кастрычніка 1995[1] | ||
Валюта-папярэднік | Georgian kuponi[d] і савецкі рубель | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Нацыянальны банк Грузіі | ||
Курсы на 7 лістапада 2024 года | |||
1 USD | 2,704 GEL | ||
1 EUR | 2,917 GEL | ||
1 RUB | 0,02758 GEL | ||
1 GBP | 3,491 GEL | ||
1 JPY | 0,01749 GEL | ||
1 BYN | 0,8056 GEL | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла́ры (груз. ლარი) — грашовая адзінка Грузіі.
Код валюты па ISO 4217: GEL. Уведзеная ў 1995 годзе ў перыяд кіравання Эдуарда Шэварднадзэ. 1 лары = 100 тэтры.
У цяперашні час у звароце знаходзяцца манеты вартасцю 5, 10, 20, 50 тэтры, а таксама 1 і 2 лары, банкноты ў 5, 10, 20, 50, і 100 лары.
Серыя 1996—2006 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Выява | Намінал (лары) |
Памеры (мм) |
Апісанне | Годы друку | |
---|---|---|---|---|---|
Пярэдні бок | Адваротны бок | ||||
1 | 115×61 | Пярэдні бок: партрэт мастака-прымітывіста Ніко Пірасмані (1862—1918) Адваротны бок: панарама Тбілісі. |
1995 1999 2002 2007 | ||
2 | Пярэдні бок: партрэт кампазітара Захара Паліяшвілі (1871—1933) Адваротны бок: будынак Грузінскага тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі |
1995 1999 2002 | |||
5 | Пярэдні бок: партрэт гісторыка Івана Джавахішвілі (1876—1940). Адваротны бок: будынак Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта; карта Грузіі. |
1995 1999 2002 2008 2011 2013 | |||
10 | 125×63 | Пярэдні бок: партрэт паэта Акакія Церэтэлі (1840—1915). Адваротны бок: партрэт маці грузінскага мастака Давіда Какабадзэ. |
1995 1999 2002 2007 2008 2012 | ||
20 | 131×65 | Пярэдні бок: партрэт пісьменніка і паэта Ільі Чаўчавадзэ. Адваротны бок: помнік заснавальніку Тбілісі цару Вахтангу I Гаргасалі на фоне карты Тбілісі XVIII ст. |
1995 1999 2002 2008 2011 2013 | ||
50 | 135×66 | Пярэдні бок: партрэт царыцы Тамары. Адваротны бок: знак задыяка «Стралец». |
1995 1999 2004 2008 2011 2013 | ||
100 | 140×67 | Пярэдні бок: партрэт грузінскага паэта XII ст. Шата Руставелі. Адваротны бок: кампазіцыя з біблейскім сюжэтам — «Данііл ў логаве льва» — рэльефны малюнак з манастыра ў Мартвілі (VII ст.). |
1995 1999 2004 2008 2012 | ||
200 | 146×72 | Пярэдні бок: партрэт нациянальнага героя Какуца Чалакашвілі (1888—1930). Адваротны бок: від Сухумі. |
2006 | ||
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр. |
Банкнота ў 500 лары з партрэтам цара Давіда Будаўніка, які трымае ў правай руцэ скрутак, а ў левай — Гелатскі манастыр, і нацыянальным арнаментам ў 1995 была надрукаваная ў Вялікабрытаніі, але так і не выйшла ў абарачэнне. У 2011 годзе Нацыянальны банк Грузіі выпусціў абмежаваную сувенірную серыю гэтых банкнот.
Серыя 2016—2019 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]З 2016 года Нацыянальным Банкам Грузіі быў пачаты выпуск новай серыі банкнот. У 2016 годзе былі надрукаваны новыя купюры наміналам 20, 50 і 100 лары, у 2017 — 5 лары, у 2019 — 10 лары.
Нягледзячы на тое, што банкноты новага ўзору даволі моцна адрозніваюцца ад банкнот папярэдняй серыі па каляровай гаме, размяшчэнні элементаў, агульным афармленні і памерах, прысвечаны яны тым жа асобам, што і купюры адпаведных наміналаў узору 1995 года[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Манеты краін СНД і Балтыі Архівавана 27 студзеня 2012.
- Нацыянальны банк Грузіі