Лотар II (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)
Лотар II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Lothar von Supplinburg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 13 верасня 1125, Ахенскі сабор, Ахен, Германія | ||||||
Папярэднік | Генрых V | ||||||
Пераемнік | Конрад III | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 4 чэрвеня 1133, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія | ||||||
Папярэднік | Генрых V | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых I Барбароса | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Магнус | ||||||
Пераемнік | Генрых II Горды | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 чэрвеня 1075 ці 1075 |
||||||
Смерць |
4 снежня 1137 ці 1137 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Суплінбургі[d] і House of Supplinbourg[d] | ||||||
Бацька | Гебхард Суплінбургскі[d] | ||||||
Маці | Гедвіга дэ Формбах[d] | ||||||
Жонка | Рыхенза Нортхеймская[d][1] | ||||||
Дзеці | Гертруда Саксонская[1] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лотар II (ням.: Lothar von Supplinburg, да 9 чэрвеня 1075—4 снежня 1137, Брэйтэнванг, Ціроль, Аўстрыя) — кароль Германіі з 1125 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1133 года, герцаг Саксоніі з 1106 года, граф Суплінбурга, сын Гебхарда Суплінбургскага, графа кверфурцкага, забітага ў бітве з Генрыхам IV пад Гомбургам на рацэ Унструт (9 чэрвеня 1075 года), і Гедвігі дэ Форбах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Саксонец паводле паходжання, багаты і адукаваны, Лотар заўсёды быў ворагам Франконскай дынастыі і некалькі разоў паўставаў супраць Генрыха V, хоць апошні і прызначыў яго герцагам Саксонскім.
Пасля спынення франконскай дынастыі Лотар быў абраны 24 жніўня 1125 года ў Майнцы германскім каралём і каранаваны ў Ахене 13 верасня таго ж года. Выбар Лотара быў перамогай клерыкальнай партыі, варожай франконскім імператарам. Адразу пасля каранацыі Лотар выступіў супраць Фрыдрыха Гогенштаўфена, герцага Швабіі, які захапіў радавыя ўладанні Генрыха V. Абвясціўшы яго на Страсбургскім сойме (1126) мяцежнікам, Лотар заручыўся саюзам князя Чэхіі Сабеслава I, які прынёс яму васальную прысягу ў 1126 годзе пасля бітвы пры Хлумцы, і перыцягнуў на свой бок Вельфаў, выдаўшы сваю дачку Гертруду за магутнага баварскага герцага Генрыха Гордага (1127).
Гогенштаўфены, аднак, адбілі спробу Лотара і яго саюзнікаў узяць Нюрнберг (1127) і самі занялі Шпаер (1128). Тады ён звярнуўся да Цэрынгенаў, прыхільнікаў Франконскай дынастыі, і ўступіў з імі ў саюз. Вайна з Гогенштаўфенамі вялася з пераменным поспехам як у Бургундыі, так і ў Ніжняй Латарынгіі (1129). У 1130 годзе Лотар узяў Нюрнберг і скарыў сваіх праціўнікаў у Саксоніі і Цюрынгіі.
У гэтым жа годзе Лотару прыйшлося вырашаць барацьбу за папскі прастол Інакенція II і Анаклета II. За Анаклета выступалі рымляне, якія абяцалі Лотару імператарскую карону, за Інакенція — нямецкае духавенства. Лотар прызнаў Папам Інакенція, але Анаклет засеў у Рыме. У 1132 годзе Лотар адправіўся ў Італію і, пацярпеўшы некалькі няўдач у Ламбардыі, падступіў да Рыма, але не мог авалодаць храмам Св. Пятра. Тады Інакенцій каранаваў яго і яго жонку Рыхензу ў Латэранскім храме (4 чэрвеня 1133 года). Лотар даў прысягу на вернасць Папе, прызнаў былыя ўладанні Мацільды Тасканскай уласнасцю рымскага прастола і вярнуўся ў Германію.
На Бамбергскім сойме (1135) Фрыдрых пакляўся ў вернасць Лотару, які зацвердзіў яго ў сане герцага Швабскага. Адначасова ўладу Лотара прызнаў Конрад III, герцаг Франконскі, які з 1127 года называў сябе каралём Германіі. Магутнасць Лотара ўзрасла, усе суседнія валадары шукалі яго сяброўства, у Германіі было ўсталявана ўсеагульнае перамір'е на 10 гадоў.
Тады Лотар задумаў другі паход у Італію, каб аднавіць там імператарскую ўладу і спыніць царкоўныя спрэчкі. З велізарным войскам ён пайшоў праз Трыест у Ламбардыю (1136), узяў Павію, Турын, П'ячэнцу, Балонню і ў 1137 годзе рушыў на поўдзень, плануючы з Калабрыі пераправіцца ў Сіцылію. Сварка Лотара з Папам Інакенціем з-за Салерна прымусіла Лотара адмовіцца ад працягу паходу. На зваротным шляху ў Германію ён памёр 4 снежня 1137 года, пакінуўшы пасля сябе добрую памяць, як энергічны, храбры кіраўнік, сумленны і маральны чалавек. Пахаваны ў Кёнігслутэры ўімперскім саборы, які ён пабудаваў у гэтым горадзе.
Жонка і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — (прыкладна з 1100 года) Рыхенза Нортхеймская (каля 1087 — 10 чэрвеня 1141), дачка графа Нортхейма Генрыха Тоўстага, і Гертруды Браўншвайгскай (каля 1060 — 9 снежня 1117), спадчынніцы земляў Брунанаў.
Дачка — Гертруда Суплінбургская (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), жонка (з 1127 года) Генрыха Гордага, герцага Баварыі і Саксоніі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Bernhardy, «Jahrbücher der deutschen Geschichte unter Lothar von Sachsen» (Лпц., 1879).
Папярэднік Генрых V |
кароль Германіі 1125—1137 |
Пераемнік Конрад III |
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1133—1137 |
Пераемнік Фрыдрых I | |
Папярэднік Магнус |
герцаг Саксоніі 1106—1137 |
Пераемнік Генрых II |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1075 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 1137 годзе
- Памерлі ў Аўстрыі
- Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
- Асобы
- Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Каралі германскія
- Герцагі саксонскія
- Графы браўншвайгскія
- Графы нортхеймскія
- Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
- Дынастыя Суплінбургаў