Лукаш Калюга
Лукаш Калюга | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1937 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Лукаш Калюга, сапр.: Канстанцін Пятровіч Вашына (27 верасня 1909, в. Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 5 кастрычніка 1937, Чалябінская вобласць, НКУС; Псеўданімы: Кастусь Палявецкі;) — беларускі празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт мінскага Белпедтэхнікума. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З мая 1929 — член літаратурнага аб’яднання «Узвышша». У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці ВСНГ (да канца 1932), на Беларускім радыё.
Арыштаваны ДПУ БССР 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 4.11.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на Урал, адбываў ссылку ў Ірбіце (цяпер Краснаярскі край). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляны паводле прысуда Чалябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Л. Калюгі № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў апавяданнем «Вясна», якое К. Чорны ў чэрв. 1927 змясціў у часопісе «Чырвоны сейбіт» (творы Л. Калюгі, надрукаваныя пад псеўданімам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). Псеўданім Лукаш Калюга, верагодна, узяты ад вёскі ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1928 часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў М. Гарэцкі. У 1929 часопіс «Узвышша» надрукаваў шэраг апавяданняў Л. Калюгі. У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988.
Пераклаў аповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (з К. Чорным, 1930), раман Ю. Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ні госць ні гаспадар. Мн., 1974;
- Творы. Мн., 1992;
- Творы. Мн., 2011.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Лукаш Калюга ў Вікікрыніцах |
- Скрыган Я. Каляровы аловак // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літаратурныя ўспаміны, сустрэчы, шляхі. — Мн., 1979;
- Грахоўскі С. Лукаш Калюга: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986;
- Калюга Лукаш // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Калюга Лукаш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Драздова З. У. Творчасць А. Мрыя і Л. Калюгі: Стылявыя асаблівасці. — Мн., 1997;
- Маракоў Л. Падстрэлены на ўзлёце // ЛіМ. 1999. 24 вер. (№ 38);
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.|.
- Калю́га Лукаш // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 359. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 10 фактаў пра Лукаша Калюгу — пісьменьніка, які не здаваў сваіх // svaboda.org 27 верасня 2019
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Чалябінскай вобласці
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Перакладчыкі СССР