Луі Рэно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Рэно
фр.: Louis Renault
Род дзейнасці юрыст, педагог, выкладчык універсітэта, суддзя, адвакат
Дата нараджэння 21 мая 1843(1843-05-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1918(1918-02-08)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Рэно (фр.: Louis Renault, 21 мая 1843 — 8 лютага 1918) — французскі юрыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1907) разам з Эрнеста Тэадора Манета.

У 1890 годзе быў прызначаны юрысконсультам ў Міністэрства замежных спраў. На гэтай пасадзе ён не раз прадстаўляў Францыю на міжнародных сустрэчах, у тым ліку на двух Гаагскіх канферэнцыях (1899 і 1907) і на Лонданскай марской канферэнцыі (1908—1909).

Будучы аўтарытэтным членам Міжнароднага трацейскага суда, Рэно часта запрашаўся да вырашэння спрэчак, сярод якіх былі справы аб японскіх падатках (1905), касабланская справа (1909), справа Саваркара (1911) і іншыя.

У 1907 годзе Рэно сумесна з Эрнеста Манета стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру «як сапраўдны геній міжнароднага права ў Францыі». Таксама быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна — вышэйшай узнагароды Францыі.

Зноскі

  1. а б Louis Renault // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis Renault // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.