Перайсці да зместу

Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Магілёў
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 212030, Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 28а
Старшыня Аляксандр Віктаравіч Студнеў

Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Магілёва Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Магілёўскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у будынку (1973, архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт) па Першамайскай вуліцы, 28а.

  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва;
  • Упраўленне гандлю і паслуг;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Упраўленне культуры;
  • Упраўленне па адукацыі;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Упраўленне справамі;
    • Аддзяленне справаводства, дакументабароту;
    • Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • Упраўленне эканомікі;
  • Фінансавае ўпраўленне;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел будаўніцтва;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Камісія па справах непаўналетніх;
  • Адміністрацыйная камісія;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Зноскі

  • mogilev.gov.by — афіцыйны сайт Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта