Максімаўка (Гарадоцкі раён)
Вёска
Максімаўка
|
Максі́маўка[1] (трансліт.: Maksimaŭka, руск.: Максимовка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 35 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 70 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 20 стагоддзя фальварак у Вышадскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, 20 дзесяцін лесу. Адносіўся да Хвошненскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 2 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Мяжанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».
Насельнітцва
[правіць | правіць зыходнік]- 4 двары, 31 жыхар (пачатак 20 стагоддзя)
- 66 жыхароў (1959)
- 334 жыхары, разам з домам-інтэрнатам (1970)
- 61 гаспадарка, 540 жыхароў (2000)
- 39 гаспадарак, 576 жыхароў (2018)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе дзейнічалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, ФАП, магазін.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Леанідавіч Бранштэтэр, беларускі фотамастак
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх