Малое Вольжава
Вёска
Малое Вольжава
|
Малое Вольжава[1], Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай.
У Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Малое Ольжава, двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія Лідскага.
На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 53 жыхары.
- 1996 год — 56 чал. (27 двароў)
- 2004 год — 34 чал. (21 двор)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
- Лаўрэш Леанід. Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3(91). С. 33-43. // на pawet.net