Перайсці да зместу

Маскоўскі тэатр «Сучаснік»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
Заснаваны 1956
Краіна
Размяшчэнне
Адрас 101000, г. Москва, Чистопрудный будьвар, дом 19/1
Архітэктар Раман Іванавіч Клейн[d][1]
Сайт sovremennik.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі ордэна Пашаны дзяржаўны тэатр «Сучаснік» — тэатр у Маскве. Знаходзіцца ў Басманным раёне, па адрасе Чыстапрудны бульвар, дом 19А.

Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў заснаваны групай маладых акцёраў у 1956 годзе. У гады адлігі, выкрыцця культу асобы Сталіна ён стаў першым у СССР тэатрам, створаным свабодным творчым аб’яднаннем групы аднадумцаў, якія здолелі адстаяць сябе як цэласны мастацкі калектыў. Заснавальнікамі тэатра былі Алег Мікалаевіч Яфрэмаў, Галіна Барысаўна Волчак, Ігар Уладзіміравіч Кваша, Лілія Талмачова, Яўген Еўсцігнееў, Алег Паўлавіч Табакоў, Віктар Сергачоў. Да іх далучыліся і іншыя выпускнікі школы-студыі МХАТ.

Да 1961 года ў тэатра не было свайго будынка. Спектаклі ставіліся на сцэнах дамоў культуры і клубаў, два разы на месяц на сцэне філіяла МХАТ. У 1961 годзе тэатру быў перададзены яго першы будынак на плошчы Маякоўскага, які вызваліўся пасля пераезду адтуль Маскоўскага тэатра Эстрады. Стары будынак быў знесены ў 1974 годзе. Цяперашні будынак тэатра «Сучаснік» на Чыстапрудным бульвары, пабудаваны ў стылі неакласіцызму з элементамі мадэрна ў 1912—1914 гг. архітэктарам Р. І. Клейнам для кінатэатра «Калізей». Пасля закрыцця кінатэатра і рэканструкцыі, будынак з глядзельнай залай на 800 месцаў перададзены «Сучасніку» у 1974 годзе.

Зноскі

  1. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.