Мастэрс 1983 (снукер)
Мастэрс 1983 | |
Сезон | 1982/1983 |
---|---|
Тэрміны | 23 — 30 студзеня 1983 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £55,000 |
Прызавыя пераможцы | £16,000 |
Мінулы чэмпіён | Стыў Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Кліф Торбурн |
Фіналіст | Рэй Рыярдан |
Лік | 9:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць соценных серый | 4 |
Найвышэйшая серыя | 128 (Тэры Грыфітс) |
←1982 ● Мастэрс ● 1984→ |
Мастэрс 1983 (англ.: Masters 1983, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1983 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 30 студзеня 1983 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дзевятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £55,000 (на £28,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £16,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Упершыню ў гісторыі Мастэрс, турнір выйграў небрытанскі гулец - канадскі снукерыст Кліф Торбурн. У фінале ён перайграў валійца Рэя Рыярдана з лікам 9:7.