Млынары
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Млынары[1] (польск.: Młynary, ням.: Mühlhausen) — горад у Польшчы ў рэгіёне Вармія на рацэ Баўда. Уваходзіць у склад Эльблёнгскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Млынары. Займае плошчу 2,76 км². Насельніцтва 1792 чалавек (на 2018).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны на месцы папярэдняга прускага паселішча ў 1327 г. тэўтонцамі, у 1329 г. атрымаў гарадскія правы. Гэта быў горад, акружаны цаглянымі гарадскімі сценамі з двума варотамі. У 1338 г. адбылося перазацвярджэнне гарадскіх правоў. У склад крэпасці ўваходзіў таксама абарончы касцёл (XVI ст.). Блізкасць Бранева, Арнэты і Эльблонга вызначыла тое, што горад так і не стаў буйным рэгіянальным цэнтрам. Горад выступаў на баку Прускага саюза, па просьбе якога ў 1454 г. кароль Казімір IV Ягелончык абвясціў аб уваходжанні рэгіёну ў склад Польскага каралеўства. Пасля пачатку Трынаццацігадовай вайны горад быў заваяваны крыжакамі ў 1455 г. з 1871 да 1945 гг. горад знаходзіўся ў межах Германіі, пасля чаго вярнуўся ў склад Польшчы. У 1945 г. горад быў разбураны на 80%, у выніку чаго страціў гарадскія правы, якія аднавілі толькі ў 1984 г.у 1975-1998 гг. горад адміністрацыйна належаў да Эльблонга ваяводству.