Мікалай Мацвеевіч Турбін
Мікалай Мацвеевіч Турбін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1832 ці 16 чэрвеня 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1913 (81 год) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Камандаваў | 25-я пяхотная дывізія (Расійская імперыя)[d] |
Узнагароды і званні |
Мікалай Мацвеевіч Турбі́н[1] (руск.: Николай Матвеевич Турбин; 16 чэрвеня 1832 — 20 лістапада 1913[1]) — рускі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1902), археолаг. Правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1878), арганізатар і старшыня Маскоўскага нумізматычнага таварыства (1888), ганаровы член Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні (1913).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Яльцоўскага раёна Ліпецкай вобласці Расіі). У 1852 годзе скончыў Паўлаўскі кадэцкі корпус, у 1856 годзе — Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. Быў накіраваны ў распараджэнне генерал-губернатара і камандуючага войскамі ва Усходняй Сібіры. У студзені 1858 года атрымаў званне штабс-капітана і быў пераведзены ў Генеральны штаб. На Далёкім Усходзе быў накіраваны на агляд кітайскай мяжы і сістэматычнае апісанне Іркуцкай губерні. У 1859 годзе узначальваў канвой рускай духоўнай місіі ў Пекіне. З 1862 года вярнуўся ў еўрапейскую частку Расіі і служыў кватэрмайстрам 2-й пяхотнай дывізіі, начальнікам штабоў 3-й, 29-й і 30-й пяхотных дывізій. У час паўстання 1863—1864 гадоў знаходзіўся ў складзе войскаў Віленскай ваеннай акругі. З 30 жніўня 1865 года ў званні палкоўніка. 30 мая 1867 года быў прызначаны камандзірам 61-а пяхотнага Уладзімірскага палка і займаў гэтую пасаду да 1877 года. У 1870 годзе зацверджаны ў званні дырэктара Магілёўскага апякунскага камітэта аб турмах. У студзені 1877 года прызначаны на пасаду начальніка штаба войскаў Маскоўскай ваеннай акругі. У час ваеннай кампаніі 1877—1878 гадоў уваходзіў у склад Камісіі па папярэдняй цэнзуры паведамленняў з фронту і публікуемых у маскоўскіх газетах. З 1 студзеня 1878 года ў званні генерал-маёра. У 1887—1889 годзе займаў пасаду начальніка Маскоўскага ваеннага шпіталя, потым да 1901 года — каменданта Выбаргскай крэпасці. У 1891—1896 гадах камандаваў 25-й пяхотнай дывізіяй, у 1896—1898 гадах — памочнік камандуючага войскамі Прыамурскай ваеннай акругі і старшыня часовай камісіі па ўзвядзенню абарончых і казарменных памяшканняў у Прыамурскім краі. У 1898—1902 гадах выў у распараджэнні ваеннага міністра, у 1902—1905 гадах — памочнік камандуючага войскамі Фінляндскай ваеннай акругі і адначасова генерал-губернатар Фінляндыі. З 4 ліпеня 1905 года быў членам Ваеннага савета Расійскай імперыі. Быў звольнены са службы 3 студзеня 1906 года.
Памёр 20 лістапада 1913 года[1].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У час службы ў Магілёўскай і Мінскай губернях займаўся археалогіяй. Даследаваў курганы ў Быхаўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім паветах, каля вёскі Дымава Сенненскага павета (зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці)[1]. Разам з Я. Тышкевічам праводзіў даследаванні ў Барысаўскім, Ігуменскім, Мінскім паветах, раскопкі ў Заслаўі[1].
У 1888 годзе арганізаваў Маскоўскае нумізматычнае таварыства і стаў яго першым старшынёй. Ганаровы член Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні з 1913 года[1].
Сярод публікацый:
- Советы дядьке // Русский инвалид, 1902, № 217.
- Новое приспособление для проверки прицеливания и спуска ударника // Русский инвалид, 1881, № 153.
- Устройство прибора для проверки прицеливания и спуска // Русский инвалид, 1881, № 242.
- Простой и дешевый станок для обучения прицеливанию по движущимся и выскакивающим целям // Русский инвалид, 1895, № 87.
- О фейерверкерах в артиллерии // Русский инвалид, 1902, № 235.
- Расписание занятий с молодыми солдатами артиллерии // Русский инвалид, 1902, № 271.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Турбін Мікалай Мацвеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 708. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Алексеев Л. В. Археология и краеведение Беларуси. XVI—30-е годы ХХ в. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 206 с.; ил. (руск.)
- Богданов В., Алексеев Л. Историография: западные земли домонгольской Руси в историко-археологическом осмыслении. 2-е изд., испр. и доп. Учебное пособие для бакалавриата и магистратуры. — Litres, 2019. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Столетие Военного министерства. 1802—1902 / Гл. ред., ген. от кавалерии Д. А. Скалон. — Санкт-Петербург: тип. т-ва М. О. Вольф, 1902—1914. — Т. 3. Отд. 4: Память о членах Военного совета : Портр. и биогр. очерки / Сост. подполк. Н. М. Затворницкий. — 1907. (руск.)
- Добрянский Д. С. Дымовская усадьба: история и современность (руск.) // Электронны архіў бібліятэкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1832 годзе
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1913 годзе
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Асобы
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)
- Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў
- Члены Ваеннага савета Расійскай імперыі
- Генерал-губернатары Расійскай імперыі
- Археолагі Расіі
- Этнографы Беларусі
- Калекцыянеры Расійскай імперыі
- Нумізматыка
- Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці