Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 2010[2][3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Вядомыя працы |
«Партызанская мадонна (Мінская)» «Лічбы на сэрцы» |
Уплыў на | Алесь Ксёндзаў, Віктар Альшэўскі |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаі́л Андрэ́евіч Саві́цкі (18 лютага 1922, в. Звянячы, Аршанскі павет, Віцебская губерня — 8 лістапада 2010, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец. Прадстаўнік «суровага стылю». Народны мастак БССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Звянячы Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці).
У 20-гадовым узросце, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны у Чырвоную Армію, як шараговы браў удзел у баях за Севастопаль, трапіў у палон. Быў зняволеным канцлагераў Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, дзе браў актыўны ўдзел у супраціўленні. Шчаслівым выпадкам не загінуў, саюзнікі вызвалілі лагер, калі Савіцкі паміраў у тыфозным бараку пасля 17-дзённага карцара за арганізацыю ўцёкаў.
Пасля вайны вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (скончыў у 1957).
Жыў і працаваў у Мінску. Правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».
Памёр 8 лістапада 2010 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.
Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Гучны скандал здарыўся пасля першай дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер звальвае ў канаву трупы забітых, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і, відаць, толькі што здзейсніў гэтыя забойствы, дагодліва хіхікае і чалавек у лагернай вопратцы з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзях. Ад мастака патрабавалі прыбраць зорку, ён адмаўляўся, але ўрэшце па асабістай просьбе Машэрава саступіў.
«Ад мяне патрабавалі замаляваць, прыбраць гэтую зорку, але я стаяў на сваім. Гэта ж быў не проста нейкі мастацкі вобраз, але і гістарычны факт. Я ж прайшоў не адзін канцлагер і бачыў, што ўся ўнутрылагерная эліта так, пачынаючы з блокавага або капо і канчаючы апошнім санітарам у якім-небудзь канціне, дзе зняволеныя паміралі з тыфу, дызентэрыі, сухотаў, звычайна, у асноўным складалася з яўрэяў. І ў гэтым не было нічога дзіўнага, здаўна ж вядома, што гэты народ найбольш прыстасаваны і жывучы. І калі ад многіх іншых народаў і цывілізацый не засталося ўжо ні следу, ні ўспамінаў, то гэты народ не толькі выжыў, але і трыумфуе па ўсім свеце. Толькі ці мусім мы ва ўсім зайздросціць іх жывучасці і ісці іх шляхам? Вось пра што я думаў, працуючы над гэтай карцінай… Нават у той, апошняй вайне, яны паказваюць сябе толькі ахвярамі. А ўсе іншыя народы быццам перад імі вінаватыя. У Мітэльбаў-Доры, дзе я знаходзіўся, пакуль мог трымацца на нагах, большасць капо былі польскімі яўрэямі. І яны былі больш жорсткія за эсэсаўцаў. Так, я згодзен, у сям’і не без вырадка. Але нельга прыкідвацца, што нічога гэтага не было, і трывала гаварыць пра сябе, пра сваё».
- Ростиков Е. Умей сказать: «Нет!» (К 80-летию Михаила Савицкого) // Завтра (газета), № 9(432) от 26.02.2002.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Народны мастак БССР (1972)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1973);
- Народны мастак СССР (1983);
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за выдатны ўнёсак у выяўленчае мастацтва Беларусі і працы апошніх год;
- Ордэн Францыска Скарыны;
- Герой Беларусі[4] (2006)
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У 2020 годзе ў гонар мастака назвалі вуліцу ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Drobov L. N. Mikhail Savitsky // Savitsky, Mikhail // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T076202
- ↑ http://www.belawards.narod.ru/KHeroBlr.htm
- ↑ Michail Savickij // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 135 ад 1 сакавіка 2006 года «Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Рэвяку і М. А. Савіцкаму звання „Герой Беларусі“»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Быков, В. Подвиг Савицкого // Известия. — 1979. — № . — 21 января. — С.
- Міхаіл Савіцкі = Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky: [альбом] / [аўтар тэксту і склад. Б. А. Крэпак]. — Мн.: Беларусь, 2013. — 78, [1] с.: іл., партр. — (Славутыя мастакі з Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — ISBN 978-985-01-1002-2
- Рубінчык, В. Не кідайце лішніх камянёў у Міхаіла Савіцкага / Вольф Рубінчык // ARCHE. — 2010. — № 7 — 8 (94 — 95). — С. 7 — 19. — ISSN 1392-9682.
- Савіцкі А. М. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 70—71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Пугачова Э. П. Саві́цкі Міхаіл Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 640—641. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
- Пра М. А. Савіцкага і яго творчасць(недаступная спасылка)
- Да 80-годдзя Міхаіла Савіцкага (Газета «Завтра»)
- Міхаіл Андрэевіч Савіцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 8 лістапада
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя мастакі СССР
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Героі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Мінска