Мішэль Легран
Мішэль Легран | |
---|---|
Michel Legrand | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Мішэль Жан Легран |
Дата нараджэння | 24 лютага 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 2019[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Raymond Legrand[d] |
Жонка | Catherine Michel[d] і Macha Méril[d] |
Дзеці | Eugénie Angot[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Надзя Буланжэ[11] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, акцёр, спявак, піяніст, аранжыроўшчык, джазмен, сцэнарыст, кінакампазітар, кінарэжысёр, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна[8] і вакал |
Жанры | джаз, інструментальная музыка |
Выхаванцы | Sarah McKenzie[d][12] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
michellegrandofficial.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мішэль Легран (фр.: Michel Legrand; 24 лютага 1932, Парыж — 26 студзеня 2019) — французскі кампазітар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыжор, спявак.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Парыжскую кансерваторыю ў 1950 годзе (клас Н.Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных спевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і класічнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.
Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фестывалю «Славянскі Базар у Віцебску».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амерыка», «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі узнагарод былі пяць прэмій «Грэмі» і адзін «Залаты глобус».
Зноскі
- ↑ Michel Legrand // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michel Legrand // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Le compositeur Michel Legrand est mort // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2019. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ Michel Legrand // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror
- ↑ Encyclopédie Larousse — Éditions Larousse, 1970.
- ↑ https://baolo.today/
- ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 3 мая 2019.
- ↑ http://www.lesgensducinema.com/affiche_acteur.php?nom_acteur=LEGRAND%20Michel&ident=24333&debut=0&record=1&from=ok
- ↑ list of students of Frédéric Chopin
- ↑ https://www.jazziz.com/sarah-mckenzie-till-the-end-of-time/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Францыі
- Кінакампазітары Францыі
- Музыканты Францыі
- Дырыжоры Францыі
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Выпускнікі Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца